Пабурэнне лубіну[1] — хвароба лубіну, выкліканая вірусам агурочнай мазаікі.

Апісанне

Пашкоджвае лубіны жоўты (Lupinus luteus), вузкалісты (Lupinus angustifolius) і белы (Lupinus albus). Крыніцай інфекцыі з'яўляюцца заражанае насенне лубіну, розныя віды культурных раслін ці пустазелля[1].

Сімптомы

Хвароба найбольш ярка праяўляецца ў фазе цвіцення лубіну. Пашкоджаныя расліны адстаюць у росце, робяцца шклопадобна-бледнымі і вельмі кволымі, цэнтральны кветанос кручкападобна выгінаецца, на сцябле з'яўляюцца бурыя некратычныя палосы[1].

Шкоднасць

Расліны, заражаныя да фазы бутанізацыі, гінуць, пры больш познім заражэнні ўраджай зніжаецца амаль на 90%.

Меры барацьбы

Меры барацьбы такія ж, як і з вузкалістасцю лубіну[1]. Асноўныя мерапрыемствы складаюцца ў раннім пасеве здаровага насення і прасторавай ізаляцыі ад шматгадовых бабовых раслін, знішчэнне пустазелля — рэзерватараў віруса[1]

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.. — С. 461

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.