ППМД
ППМД
Класіфікацыя браняваная медыцынская машына
Баявая маса, т 11,5
Кампанавальная схема МТ-ЛБ
Экіпаж, чал. 2
Дэсант, чал. 4
Гісторыя
Вытворца Беларусь Мінатор-Сэрвіс
Асноўныя аператары Беларусь
Габарыты
Даўжыня, мм 7475
Шырыня, мм 2850
Вышыня, мм 2450
Рухомасць
Хуткасць па шашы, км/г 60
Хуткасць па перасечанай мясцовасці, км/г 60
Запас ходу па шашы, км не менш за 500
Запас ходу па перасечанай мясцовасці, км не менш за 400

ППМД (Перасоўны пункт медыцынскай дапамогі; руск. ППМП, Передвижной пункт медицинской помощи) — беларуская браняваная медыцынская машына.

Апісанне

ППМД прызначана для арганізацыі ў раёнах баявых дзеянняў мабільных перавязачных пунктаў для аказання першай медыцынскай дапамогі параненым і пацярпелым. Можа перасоўвацца ва ўмовах бездарожжа па перасечанай мясцовасці, пераадольваць водныя перашкоды і абараняцца ад куль і аскепкаў.

У кармавой частцы машыны размяшчаецца адсёк аб’ёмам 8 м³, дзе размяшчаюцца шафы з медыцынскім абсталяваннем і інструментамі, запасам лекаў і перавязачных матэрыялаў. Там таксама размяшчаюцца адкідныя сядзенні для перавозкі лёгка параненых, ёсць магчымасць размяшчэння ў тры яруса насілак з цяжка параненымі. На стаянцы ля кармавога ліста корпуса машыны, насупраць кармавога люка можа разгортвацца палатка, якая служыць мабільным медпунктам (для апрацоўкі параненых у палявых умовах). У руху палатка ў складзеным выглядзе перавозіцца ў кошыках, размешчаных па бартам машыны. На машыне ўсталяваны кліматычная ўстаноўка, маецца бак пітной вады. Для забеспячэння энергазабеспячэння на машыне ўжываецца пераносны дызельны генератар пераменнага току магутнасцю да 5000 Вт.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.