Оўпэн-эйр (англ.: open — адкрыты, air — паветра) — музычная падзея, канцэрт, фестываль, які праходзіць на адкрытым паветры.
Для музыкантаў звычайна пабудавана сцэна і нацягнуты тэнт, які неабходны для аховы артыстаў і гукавога абсталявання ад дрэннага надвор'я. На тэрыторыі правядзення оўпэн-эйраў могуць размяшчацца бары, прыбіральні, медпункт, кухня і іншыя збудаванні, асабліва калі гэта вялікі фестываль і ён праводзіцца далёка ад населеных пунктаў.
Wacken Open Air [1] — адзін з найбуйнейшых у свеце летніх фестываляў метал-музыкі, які праводзіцца штогод у невялікім горадзе Вакен на поўначы Германіі.
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт фестывалю Wacken Open Air (англ.) (ням.)
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.