![](../I/Ochra.JPG.webp)
Охра ў прыродзе
Охра (ад стар.-грэч.: ὠχρός "бледны") — прыродны пігмент вокісу жалеза з прымешкам гліны.
Натуральны колер охры звычайна жоўты, паколькі яна ўтрымоўвае гідрат жалеза (Fe2O3 • H2O)[1]. Бязводная сумясь вокісу жалеза з глінай стварае чырвоную охру (Fe2O3)[2], якую атрымоўваюць штучна шляхам награвання жоўтай охры. Разнавіднасцямі чырвонай охры могуць быць пурпурная і карычневая охра.
Охра шырока сустракаецца ў прыродзе і здаўна выкарыстоўваецца чалавекам для вытворчасці фарбаў.
Зноскі
- ↑ Жоўтая охра
- ↑ Чырвоная охра Архівавана 29 чэрвеня 2020.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.