Ота Юльевіч Шміт | |
---|---|
руск.: Отто Юльевич Шмидт | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Отто-Фридрихъ-Юліусъ Юльевичъ Шмидтъ |
Род дзейнасці | астраном, матэматык, падарожнік-даследчык, палітык, выкладчык універсітэта, фізік, дзяржаўны дзеяч, псіхааналітык, геафізік, географ, падарожнік |
Дата нараджэння | 18 (30) верасня 1891[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 1956[2][3][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Vera Schmidt[d] |
Дзеці | Sigurd Ottovich Schmidt[d] |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
|
Узнагароды і прэміі |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() | |
![]() |
![](../I/%D0%9F%D0%BE%D1%80%D1%82%D1%80%D0%B5%D1%82_%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%B4%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D0%BA%D0%B0_%D0%9E.%D0%AE._%D0%A8%D0%BC%D0%B8%D0%B4%D1%82%D0%B0.jpg.webp)
![](../I/2001._Stamp_of_Belarus_0427.jpg.webp)
О́та Ю́льевіч Шміт (18 (30) верасня 1891, Магілёў — 7 верасня 1956) — савецкі матэматык, астраном, даследчык Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР, з 1935 года (сябра Украінскай Акадэміі навук з 1934, член-карэспандэнт АН СССР з 1933), Герой Савецкага Саюза (1937). Заснавальнік і загадчык кафедры вышэйшай алгебры (1929—1949) фізіка-матэматычнага факультэта / механіка-матэматычнага факультэта МДУ. У 1930—1934 гадах кіраваў знакамітымі арктычнымі экспедыцыямі на ледакольных параходах «Георгий Седов», «Александр Сибиряков» і «Челюскин». Распрацоўваў касмаганічную гіпотэзу ўтварэння целаў Сонечнай сістэмы ў выніку кандэнсацыі каласонечнага газава-пылавага воблака.
Аўтар прац па вышэйшай алгебры (тэорыі групаў). Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар «Большой Советской Энциклопедии» (1924—1942).
З 28 лютага 1939 года па 24 сакавіка 1942 года быў віцэ-прэзідэнтам АН СССР.
Продкі Ота Шміта па бацькоўскай лініі паходзяць з немцаў-каланістаў, якія перабраліся ў Латвію ў ІІ пал. 18 стагоддзя, а па матчынай — латышы з суседняга хутара.
Ота Шміт з’яўляецца бацькам Сігурда Отавіча Шміта (нар. у 1922), савецкага і расійскага гісторыка.
Ушанаванне імя
![](../I/1966_CPA_3346.jpg.webp)
- Першы савецкі навуковы ледакол, спушчаны на ваду ў 1979 годзе, меў назву «Ота Шміт»
- У Ліпецку, Адэсе, Казані, Геленджыку, Днепрапятроўску, Ніжнім Ноўгарадзе, Вінніцы, Мурманску ёсць вуліцы, названыя ў гонар вучонага, у родным горадзе Шміта — Магілёве — праспект.
- У 1995 годзе Расійскай акадэміяй навук зацверджаная прэмія О. Ю. Шміта за выбітныя працы ў галіне даследавання і засваення Арктыкі.
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- 1 2 3 Шмидт Отто Юльевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
Спасылкі
- Біяграфія Архівавана 18 верасня 2006. (руск.)
- Лабараторыя імя О. Ю. Шміта Архівавана 2 студзеня 2007.
- Раздзел кнігі Лорэна Грэхема «Естествознание, философия и науки о человеческом поведении в Советском Союзе», прысвечаны О. Ю. Шміту