Ота Мюлер
ням.: Otto Mueller
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1874(1874-10-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 верасня 1930(1930-09-24)[1][2][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, графік, ілюстратар, літограф, настаўнік
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Уплыў на Ян Цыбіс
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ота Мюлер (ням.: Otto Mueller; 16 кастрычніка 1874, Лібау, Сілезія — 24 верасня 1930, Брэслау) — нямецкі мастак, прадстаўнік нямецкага экспрэсіянізму, член групы «Мост» з 1910 года.

Жыццё і творчасць

У 1890—1894 гадах вывучаў літаграфію ў Гёрліцы. У 1894—1896 гадах вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Дрэздэне, пасля заканчэння паехаў з пісьменнікам Гаўптманам у Швейцарыю і Італію. У 1898—1899 гадах працягваў вывучэнне жывапісу ў Мюнхене ў фон Штука, затым вярнуўся ў Дрэздэн.

У 1908 годзе пераехаў у Берлін, пазнаёміўся з Лембрукам і Рыльке. У 1910 годзе член мастацкай групы «Мост», адзін з заснавальнікаў «Новага Сецэсіёна». У 1912 годзе прыняў удзел у кёльнскай выстаўцы «Зондэрбунд», ездзіў з Кірхнерам у Чэхію. У 1916—1918 гадах падчас Першай сусветнай вайны прызваны на ваенную службу, пасля заканчэння вайны вярнуўся ў Берлін.

У 1919 годзе — член «Рабочага савета для мастацтва»; прафесар Мастацкай акадэміі ў Брэслау (цяпер Уроцлаў). У 1924—1930 гадах здзейсніў шматлікія паездкі ў Далмацыю, Венгрыю, Румынію і Балгарыю. У 1937 годзе творы мастака нацысты аб’явілі прыналежнымі да «дэгенератыўнага мастацтва». З нямецкіх музеяў выдалены 357 яго карцін.

Заўвагі

  1. 1 2 Otto Mueller
  2. 1 2 Otto Mueller // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.