Отакар Яраш | |||
---|---|---|---|
чэшск.: Otakar Jaroš | |||
![]() | |||
Дата нараджэння | 1 жніўня 1912[1][2][…] | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 8 сакавіка 1943[3][1][…] (30 гадоў) | ||
Месца смерці |
|
||
Месца пахавання | |||
Грамадзянства | |||
Прыналежнасць |
![]() |
||
Род войскаў | Чэхаславацкая армія ў выгнанні[d][5][6] | ||
Гады службы | 1934—1943 | ||
Званне | надпаручнік | ||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | ||
Узнагароды і званні |
|
||
![]() |
Отакар Я́раш (чэшск.: Otakar Jaroš; 19 ліпеня (1 жніўня) 1912 — 8 сакавіка 1943) — чэхаславацкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
Отакар Яраш нарадзіўся ў горадзе Лоўні (зараз ва Усцецкім краі Чэхіі). Вучыўся ў электратэхнічным тэхнікуме ў Празе. У 1938 годзе скончыў вышэйшае ваеннае вучылішча ў горадзе Граніцэ (Паўночная Маравія). Пасля акупацыі чэшскіх зямель нямецкімі войскамі эміграваў у 1939 г. у Польшчу, затым у СССР. З 1942 года камандзір роты сфарміраванага ў горадзе Бузулук (Арэнбургская вобласць) 1-га асобнага чэхаславацкага батальёна. Са студзеня 1943 г. на Варонежскім фронце.
1-я рота 1-га асобнага чэхаславацкага батальёна ў складзе 25-й гвардзейскай стралковай дывізіі вызначылася ў баях у ваколіцах сяла Сакалова (Харкаўская вобласць Украіны) 8 сакавіка 1943 г. Отакар Яраш загінуў у гэтым баі. Пахаваны на брацкіх могілках у сяле Сакалова.
Отакару Ярашу пасмяротна прысвоена воінскае званне капітан. Указам Прэзідыума ВС СССР ад 17 красавіка 1943 г. капітану Отакару Ярашу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)[7].
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Залатога льва «За перамогу»
Памяць
- Імем Героя названы вуліцы ў Бузулуку, Карлавых Варах, Палтаве, Харкаве і школа ў сяле Сакалова.
- Помнік у горадзе Мельнік (Чэхія)
Зноскі
- 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- 1 2 Databáze Vojenského historického archivu Праверана 30 лістапада 2020.
- 1 2 Ярош Отакар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Ярош Отакар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
- ↑ Databáze Vojenského historického archivu Праверана 30 лістапада 2020.
- ↑ Databáze příslušníků čs. vojenských jednotek v zahraničí za 2. sv. války Праверана 25 снежня 2022.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза надпоручику Ярошу Отакару Францевичу» от 17 апреля 1943 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 23 апреля (№ 16 (222)). — С. 1
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 298. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
- Отакар Яраш на сайце «Героі краіны»
- Ярош Отакар(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)