Оскар | |
---|---|
Дата | 24 лютага 2019 |
Месца | |
oscars.org/oscars… (англ.) |
91-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» за заслугі ў вобласці кінематографа за 2018 год адбылася 24 лютага 2019 года ў тэатры «Долбі» у Лос-Анджэлесе.[1] Упершыню з 1996 года на «Оскар» быў вылучаны фільм ад Беларусі — драма «Хрусталь» рэжысёра Дар’і Жук,[2] але ў выніку ў спіс намінантаў на «Найлепшы фільм на замежнай мове» не трапіў.[3] У сваю чаргу расійскі оскараўскі камітэт вылучыў на кінапрэмію ад Расіі мастацкую стужку «Сабібор», але і яна не трапіла ў канчатковы спіс намінантаў.[4]
Цырымонія ўручэння прэміі прайшла без вядучага, а прамова пераможцы не павінна была быць даўжэй за 45 секунд.[5] Брытанскі гурт «Queen» выступіў разам са спеваком Адамам Ламбертам, а Брэдлі Купер і Лэдзі Гага падняліся на сцэну, каб разам выканаць «Shallow» на ўручэнні прэміі.[6] Самым шыкоўным на «Оскары» стаў нарад Лэдзі Гагі, якая з’явілася на чырвонай дарожцы ў доўгай чорнай сукенцы «Alexander McQueen» і калье з адным з самых буйных брыльянтаў у свеце ад «Tiffany» коштам больш за 40 мільёнаў долараў.
Спіс лаўрэатаў і намінантаў
Асноўныя катэгорыі
Катэгорыі | Лаўрэаты і намінанты | ||
---|---|---|---|
«Зялёная кніга» (Джым Берк, Чарлз Б. Веслер, Браян Кары, Пітэр Фарэлі і Нік Валелонга)[7] | |||
• «Чорная пантэра» (Кевін Файгі) | |||
• «Чорны кланавец» (Шон МакКіттрык, Джэйсан Блюм, Рэйманд Мэнсфілд, Джордан Піл і Спайк Лі) | |||
• «Багемская рапсодыя» (Грэм Кінг) | |||
• «Фаварытка» (Сесі Дэмпсі, Эд Гіні, Лі Магідэй і Ёргас Лантымас) | |||
• «Рома» (Габрыэла Радрыгес і Альфонса Куарон) | |||
• «Зорка нарадзілася» (Біл Гербер, Брэдлі Купер і Лінет Хоўэл Тэйлар) | |||
• «Улада» (Дэдэ Гарднер, Джэрэмі Кляйнер, Адам Маккей і Кевін Месік) | |||
Альфонса Куарон — «Рома» | |||
Рамі Малек — «Багемская рапсодыя» (за ролю Фрэдзі Меркуры) | |||
Алівія Колман — «Фаварытка» (за ролю каралевы Ганны) | |||
Глен Клоўз — «Жонка» | |||
Lady Gaga — «Зорка нарадзілася» | |||
Яліца Апарысія — «Рома» (за ролю Клеа) | |||
Меліса Мак-Карці — «Ці зможаце вы мне дараваць?» | |||
Узнагароду ўручалі Шарліз Тэрон і Дэніэл Крэйг |
Махершала Алі — «Зялёная кніга» | ||
Рэджына Кінг — «Калі б Біл-стрыт магла загаварыць» | |||
Эма Стоўн — «Фаварытка» | |||
«Зялёная кніга» | |||
Спайк Лі — «Чорны кланавец» | |||
«Чалавек-павук: Праз сусветы» (Боб Персікеці, Пітэр Рамзі і Родні Ротман) | |||
«Рома», (Мексіка), рэж. Альфонса Куарон[8] | |||
«Капернаум» (Ліван) | |||
«Халодная вайна», (Польшча) | |||
«Работа без аўтарства», (Германія) | |||
«Крамныя зладзеі», (Японія) |
Іншыя катэгорыі
Катэгорыі | Лаўрэаты і намінанты | ||
---|---|---|---|
«Shallow» — «Зорка нарадзілася» (Lady Gaga) | |||
«Багемская рапсодыя» | |||
«Рома» | |||
Узнагароду ўручала Меліса Мак-Карці |
Рут Картэр — «Чорная пантэра» | ||
«Фаварытка» | |||
Пол Маса, Цім Кавагін і Джон Казалі — «Багемская рапсодыя» | |||
«Багемская рапсодыя» | |||
«Чалавек на Месяцы» | |||
«Улада» | |||
«Скура» (Гай Нэціў і Джэймі Рэй Ньюман)[9] | |||
«Бао» (Домі Шы) | |||
Зноскі
- ↑ Кінакрытыкі назвалі магчымых прэтэндэнтаў на "Оскар" . Sputnik (28 чэрвеня 2018). Праверана 11 лютага 2022.
- ↑ Фільм "Хрусталь" афіцыйна вылучаны на "Оскар" ад Беларусі . Sputnik (1 кастрычніка 2018). Праверана 11 лютага 2022.
- ↑ Фільм беларускага рэжысёра вылучаны на "Оскар" . Sputnik (1 ліпеня 2018). Праверана 11 лютага 2022.
- ↑ "Сабібор" Хабенскага вылучаны на "Оскар" ад Расіі . Sputnik (11 верасня 2018). Праверана 11 лютага 2022.
- ↑ Як прайшло ўзнагароджанне "Оскара" - лепшыя моманты ў фота . Sputnik (25 лютага 2019). Праверана 11 лютага 2022.
- ↑ Гурт Queen выступіць на цырымоніі ўручэння "Оскара" . Sputnik (19 лютага 2019). Праверана 11 лютага 2022.
- ↑ Кінаакадэмія ЗША назвала лепшым фільмам года "Зялёную кнігу" . Sputnik (25 лютага 2019). Праверана 11 лютага 2022.
- ↑ Фільм "Хрусталь" не трапіў у шорт-ліст "Оскара" . Sputnik (18 снежня 2018). Праверана 11 лютага 2022.
- ↑ «Оскар» за найлепшы фільм года атрымала «Зялёная кніга» . Новы Час (25 лютага 2019). Праверана 9 чэрвеня 2022.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Оскар (кінапрэмія, 2019)