Осакскі заліў | |
---|---|
яп. 大阪湾 | |
34°30′ пн. ш. 135°18′ у. д. | |
Вышэйстаячая акваторыя | Унутранае Японскае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Осакскі заліў (яп.: 大阪湾 :осака-ван) — заліў на ўсходзе Унутранага Японскага мора.
Геаграфія
Осакскі заліў належыць да ўнутраных заліваў. На ўсходзе ён уразаецца паўколам у Осакскую раўніну, на поўначы акружаны горамі Рока, на поўдні — горамі Ідзумі, а на захадзе — востравам Авадзі. На паўночным усходзе ён злучаны пралівам Акасі з Харымскім морам, а на поўдні — з Ціхім акіянам праз праліў Кіі.
Форма Осакскага заліва эліптычная. Працягласць з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад складае 60 км, а з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — 30 км. Плошча заліва складае каля 1500 км. кв. Заходняе дно глыбейшае за усходняе. Сярэдняя глыбіня — 27 м. Самае глыбокае месца знаходзіцца ў раёне праліва Кіі і дасягае 197 м. Найбольшая хуткасць цячэння — 12 км/г у раёне праліва Акасі. Сярэдняя розніца паміж прылівам і адлівам складае 69 см. Найвышэйшае ўзняцце вады было зафіксавана 21 верасня 1934 года падчас тайфуна — 4,6 м. Гэта вышыня з'яўляецца стандартам для ахоўных дамбаў у прыбярэжных раёнах.
Гісторыя
Осакскі заліў у мінулым зваўся «залівам Тыну», ад японскай назвы далёкаўсходніх марскіх карасёў тыну. Старажытныя японцы любаваліся яго беласнежнымі пляжамі і хваёвымі берагамі, якія былі апеты ў шматлікіх японскіх песнях. Самымі маляўнічымі лічыліся мясцовасці Сума (яп.: 須磨), Майко (яп.: 舞子) і Хамадэра (яп.: 浜寺). Аднак з XX стагоддзя большасць краявідаў была страчаны з-за рэкультывацыі прыбярэжных зон для развіцця прамысловасці.
Іншай назвай Осакскага заліва была «заліў Наніва», што ў перакладзе азначала «рыбны сад». У старажытнасці ў заліве лавілі ў вялікай колькасці паграў, камбалу, крэветкі, крабаў, скарпен, васьміногаў, судакоў і іншыя віды, колькасць якіх перавышала дзве сотні. З XIX стагоддзя колькасць улову рыбы і морапрадуктаў паменшылася, аднак ён застаецца параўнальна вялікім і складае 20 % ад усяго вылоўлівання ва Унутраным Японскім моры.
Яшчэ з часоў палеаліту Осакскі заліў быў важным транспартным вузлом на шляху з Заходняй Японіі ва Усходнюю. Дзякуючы гэтаму на яго берагах узнікла шмат портаў, такіх як Осака, Хіёга, Сакаі, Кобэ, Нісіномія, Амагасакі і іншыя. Самымі буйнымі з іх з'яўляюцца Осака і Кобэ. У партовых зонах гэтых гарадоў размешчаны прамысловыя прадпрыемствы і аэрапорты. Найбольшым з аэрапортаў з'яўляецца Міжнародны аэрапорт Кансай, пабудаваны на штучным востраве, насыпаным пасярод заліва каля горада Осака.
Литература
- 『角川日本地名大辞典』 全50巻 (Вялікі слоўнік тапонімаў Японіі: у 50 тт.) — 東京: 角川書店, 1987—1990.
- Рубель В. А. Японська цивілізація: традиційне суспільство і державність. — Київ: «Аквілон-Прес», 1997.
- Рубель В. А. Історія середньовічного Сходу: Курс лекцій: Навч. посібник. — Київ: Либідь, 1997.
Спасылкі
- Міжнародны аэрапорт Кансай (руск.). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 2 снежня 2010.