Ордэн Дружбы народаў | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | Ордэн Дружбы народаў | ||
Краіна |
![]() |
||
Тып | Ордэн | ||
Каму ўручаецца | грамадзянам | ||
Дата заснавання | 21 мая 2002 | ||
Статус | уручаецца | ||
Першае | 5 ліпеня 2002 | ||
Колькасць | 43 | ||
Характарыстыкі | |||
Памеры |
дыяметр — 59 мм, матэрыял — срэбра |
||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Ордэн «За асабістую мужнасць», Беларусь | ||
Малодшая | Ордэн Пашаны, Беларусь | ||
![]() |
Ордэн Дружбы народаў — дзяржаўная ўзнагарода сучаснай Беларусі.
Статут ордэна
Ордэнам Дружбы народаў узнагароджваюцца грамадзяне:
- за значны ўнёсак у справу ўмацавання міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, кансалідацыі грамадства і адзінства народаў;
- за асабліва плённую дзейнасць па збліжэнні і ўзаемаўзбагачэнню нацыянальных культур;
- за высокія дасягненні ў міжнароднай грамадскай, дабрачыннай і гуманітарнай дзейнасці;
- за вялікі асабісты ўнёсак у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, актыўную дзейнасць па абароне правоў чалавека і яго сацыяльных інтарэсаў;
- за асаблівыя заслугі ў развіцці знешнеэканамічнай дзейнасці, дэмакратыі і сацыяльнага прагрэсу.
Ордэн Дружбы народаў носіцца на шыйнай стужцы.
Апісанне
![](../I/Stamps_of_Belarus%252C_2008-744.jpg.webp)
Ордэн Дружбы народаў уяўляе сабой знак, выкананы ў форме пяці- і дзесяціканцовай зорак. Пяціканцовая зорка, пакрытая чырвонай эмаллю і апраўленая па контуры выпуклымі кроплямі, накладваецца на дзесяціканцовую зорку дыяметрам 59 мм, якая ўтворана пяццю залацістымі пірамідальнымі гранямі і пяццю залацістымі пучкамі разбежных прамянёў. У цэнтры ордэна размешчана накладная выява зямнога шара з пяццю кантынентамі, асобныя дэталі якога пакрыты сіняй эмаллю. Зямны шар абрамлены абадком з выявай поціскаў рукі. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка і плоскага кальца, да якога прымацаваны прамавугольны знак памерам 14х14 мм, які ўяўляе ў мініяцюры Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, злучаецца з муаравай стужкай сіняга колеру шырынёй 44 мм.
Ордэн Дружбы народаў вырабляецца са срэбра з пазалотай.
Спасылкі
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 18.05.2004 № 288-З (рэд. ад 04.05.2005) «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні апісання ордэнаў, медалёў і нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь»
- Дзяржаўныя ўзнагароды і прэміі Рэспублікі Беларусь