Ордас? | |
---|---|
кіт. 鄂尔多斯沙漠 | |
39°36′21″ пн. ш. 109°47′05″ у. д. | |
Размяшчэнне | Кітай |
Вышыня над узроўнем мора | 1 297 м |
Гадавы ўзровень ападкаў | 100-400 мм |
Ордас — пустыннае плато на паўночным захадзе вялікай лукавіны р. Хуанхэ ў Кітаі. На поўдні пераходзіць у Лёсавае плато. Вышыня 1100—2500 м (на захадзе да 3015 м). Плошча каля 95 тыс. км².
Складзена пераважна з пясчанікаў. Паверхня ўяўляе сабой чаргаванне слаба расчлянёных узгоркападобных узвышшаў і паніжэнняў, у якіх салёныя азёры, саланчакі, месцамі забалочаныя. Каля паловы тэрыторыі ўкрыта бугрыстымі пяскамі.
Клімат рэзка кантынентальны, умераны. Сярэдняя тэмпература студзеня 10 °C, ліпеня 23 °C, ападкаў за год 100—150 мм на паўночным захадзе, 300—400 мм на паўднёвым усходзе.
Пустынная і паўпустынная расліннасць, сухія стэпы.
Качавая жывёлагадоўля. Радовішчы каменнага вугалю, нафты, соды.
Літаратура
- Ордас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.