Олаф III Ціхі
нарв.: Olav Kyrre
манарх Нарвегіі[d]
1067 1093
Папярэднік Магнус II Харальдсан
Пераемнік Магнус III, кароль Нарвегіі

Нараджэнне 1050[1][2]
Смерць 22 верасня 1093
Месца пахавання
Род Дынастыя Хорфагераў[d]
Бацька Харальд III Суровы[d]
Маці Тора Торбергсдоцір[d]
Жонка каля Інгерыд Дацкая[d][5]
Дзеці Магнус III, кароль Нарвегіі
Веравызнанне хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Олаф III Ціхі, ці Мірны (нарв.: Olav Kyrre) (1050 — 22 верасня 1093) — кароль Нарвегіі (10671093), сын Харальда III Суровага і наложніцы Торы.

Біяграфія

Пра дзіцячыя і юнацкія гады жыцця Олафа нічога не вядома. У 1066 годзе кароль Нарвегіі Харальд Суровы распачаў паход у Англію з мэтай захапіць англійскі трон. У гэтым паходзе яго суправаджалі малодшы сын Олаф, жонка Лізавета Яраслаўна і дзве дочкі. Старэйшага сына, Магнуса, Харальд пакінуў у Нарвегіі і абвясціў конунгам.

Высадзіўшыся ў Англіі, нарвежская армія разбіла паўночна-англійскае апалчэнне ў бітве пры Фулфардзе, дзе, паводле саг, адрозніўся Олаф. Пасля заняцця Ёрка Харальд Суровы падзяліў сваю армію: траціну пакінуў для аховы караблёў, а з астатнімі сіламі высадзіўся на ўзбярэжжа. Сярод тых, хто застаўся на караблях быў і Олаф. Пасля разгрому нарвежцаў пры Стамфард-Брыджы, дзе загінуў Харальд Суровы, Олаф заключыў мір з каралём Англіі Гаральдам Годвінсанам і даў клятву ніколі больш не нападаць на Англію.

Пасля гэтага рэшткі нарвежскай арміі (на 24 караблях, з больш чым 300, якія прымалі удзел ва ўварванні) пакінулі Англію. Перазімаваўшы на Аркнейскіх астравах, у 1067 годзе Олаф вярнуўся ў Нарвегію. Старэйшы брат, Магнус II добраахвотна падзяліў з ім каралеўства: Олаф стаў конунгам Усходняй Нарвегіі, а Магнус — Паўночнай.

У наступным годзе дацкі кароль Свен II Эстрыдсен паспрабаваў прад’явіць правы на Нарвегію, аднак, сустрэўшы адпор з боку Олафа, адмовіўся ад сваіх прэтэнзій і заключыў з ім мір. Пазней, у 1070 годзе, Олаф ажаніўся з дачкой Свена Інгрыд, а сын Свена Олаф Свенсан — на зводнай сястры нарвежскага караля, Інгігерд.

У 1069 годзе захварэў і памёр Магнус II, у выніку чаго Олаф стаў аднаасобным каралём Нарвегіі. Усталяваўся перыяд міру: расквітнеў гандаль, адбыўся рост гарадоў, умацаваўся аўтарытэт царквы і каралеўскай улады. Сувязі паміж Нарвегіяй і Заходняй Еўропай умацаваліся. У 1070 годзе Олаф заснаваў горад Берген, які яшчэ пры яго жыцці стаў буйным гандлёвым цэнтрам.

Олафу III прыпісваюць стварэнне ў Нарвегіі купецкіх гільдый, пры ім былі пабудаваны першыя каменныя цэрквы. Олаф усталяваў трывалыя адносіны з Папам Рымскім, у Нарвегіі былі арганізаваны чатыры дыяцэзіі, якія падпарадкоўваліся Гамбург-Брэменскаму архібіскупу. Олаф быў першым нарвежскім каралём, які ўмеў чытаць і пісаць.

Шлюб Олафа і Інгрыд Дацкай быў бяздзетным, але наложніца Тора нарадзіла яму сына Магнуса.

Кароль Олаф III Ціхі памёр 22 верасня 1093 года і быў пахаваны ў Тронхейме. У 1998 годзе ў Бергене была ўсталявана абстрактная конная статуя Олафа Ціхага.[6]

Зноскі

  1. http://www.ancientvikingsamerica.com/media/Vikings_in_Midwest.pdf
  2. Lundy D. R. Olav III Haraldsson, King of Norway // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.worldatlas.com/webimage/countrys/europe/norway/nofamous2.htm
  4. http://www.britannica.com/topic-browse/Countries-of-the-World/Countries-of-Europe/Norway/3
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Olav Kyrre Архівавана 27 верасня 2007.

Литература

  • Гуревич А. Я. Походы викингов. — М.: КДУ, 2005. — 2-е изд. испр. — 208 с.
  • Джонс Г. Викинги. Потомки Одина и Тора / Пер. с англ. З. Ю. Метлицкой. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2004. — 445 с.
  • Лебедев Г. С. Эпоха викингов в Северной Европе и на Руси.-М.: Евразия, 2005. — 640 с.
  • Рыжов К. В. Все монархи мира. Западная Европа.-М.: Вече, 2001. — 560 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.