Олаф Тон | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 мая 1966[1] (57 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | ||||||||||||||||||
Рост | 170 см | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца, паўабаронца | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Олаф Тон (ням.: Olaf Thon; нар. 1 мая 1966, Гельзенкірхен) — нямецкі футбаліст, абаронца і паўабаронца. Чэмпіён свету 1990 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.
Кар’ера
Клубная
З 1980 па 1983 год Тон гуляў за юнацкую каманду «Шальке 04». 24 жніўня 1984 года ён дэбютаваў у дарослай камандзе, у матчы з мёнхенгладбахскай «Барусіяй». Олаф гуляў за «Шальке» на працягу пяці сезонаў, пасля чаго перайшоў у «Баварыю». У складзе мюнхенцаў ён стаў трохразовым чэмпіёнам Германіі. Усяго за «Баварыю» Тон правёў 11 сезонаў, пасля чаго вярнуўся ў «Шальке», з якім змог выйграць у 1997 годзе і свой першы еўракубак — Кубак УЕФА. У 2002 годзе Тон завяршыў кар’еру.
Міжнародная
Тон згуляў у складзе зборнай Германіі на трох чэмпіянатах свету, у тым ліку і ў пераможным для немцаў чэмпіянаце 1990 года, а таксама на чэмпіянаце Еўропы 1988. У перыяд з 1990 па 1998 год Тон рэдка гуляў за зборную, з-за рознагалоссяў з галоўным трэнерам Берці Фогтсам.
Зноскі
- ↑ Olaf Thon // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.
Спасылкі
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)