Окума Сігэнобу
яп.: 大隈重信
17-ы прэм’ер-міністр Японіі
16 красавіка 1914 9 кастрычніка 1916
Папярэднік Ямамота Ганбей
Пераемнік Масатакэ Тарауці
8-ы прэм’ер-міністр Японіі
30 чэрвеня 1898 8 лістапада 1898
Папярэднік Хірабумі Іта
Пераемнік Арытома Ямагата

Нараджэнне 11 сакавіка 1838(1838-03-11)[1][2]
Смерць 10 студзеня 1922(1922-01-10)[1][2] (83 гады)
Месца пахавання
Жонка Ayako Ōkuma[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык, ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of the Rising Sun with Paulownia Flowers, 1st class Collar of the Supreme Order of the Chrysanthemum Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Окума Сігэнобу (大隈 重信, Ōkuma Shigenobu, 11 сакавіка 1838 — 10 студзеня 1922) — 8-ы, 17-ы прэм’ер-міністр Японіі (1898—1898, 1914—1916), заснавальнік універсітэта Васэда. Належаў да Канстытуцыйнай партыі (Kenseito).

Нарадзіўся Сігэнобу 11 сакавіка 1838 года ў горадзе Сага, правінцыя Хідзэн (сучасная прэфектура Сага) у сям’і самурая. Вывучаў канфуцыянства ў школе клана Хідзэн. Пасля рэстаўрацыі Мэйдзі, у 1867—1868 гадах займаў высокія пасады ў прамысловых і фінансавых ведамствах новага ўрада. Знаходзіўся на пасадзе міністра фінансаў у 1873—1881 гадах, перагледзеў сістэму выплаты жалавання васалам феадалаў. Меў цесныя сувязі з фірмай Міцубісі, якая ў будучыні стала адным з найбуйнейшых канцэрнаў Японіі. У 1882 Сігэнобу сфармаваў адну з першых палітычных партый Японіі — Партыю канстытуцыйных рэформаў. У тым жа 1882 ён заснаваў Спецыяльную такійскую школу, у 1902 годзе пераўтвораную ва ўніверсітэт Васэда, адзін з найбуйнейшых і самых прэстыжных прыватных універсітэтаў сучаснай Японіі.

У 1888—1889 гадах займае пасаду міністра замежных спраў у кабінетах Іта Хірабумі і Курода Кіетака. Паўторна займаў пасаду міністра замежных спраў, а таксама пасаду міністра сельскай гаспадаркі і гандлю ў другім кабінеце Мацуката Масаесі ў 1896—1897 гадах. Сумесна з заснавальнікам Ліберальнай партыі — Ітагакі Тайсукэ, фармуе Канстытуцыйную партыю, 30 чэрвеня 1898 г. на яе аснове фармуецца першы ў гісторыі Японіі партыйны кабінет, які тым не менш пратрымаўся ўсяго чатыры месяцы. У 1907 пакідае палітыку на 7 гадоў, займаецца справамі ўніверсітэта Васэда.

Сігэнобу вяртаецца ў палітыку падчас першага выступу ў абарону канстытуцыі, займае пасаду прэм’ер-міністра і фармуе свой ​​другі кабінет у 1914 годзе. На яго прэм’ерскі тэрмін прыпадае ўступленне Японіі ў Першую сусветную вайну на баку Антанты і вылучэнне 18 студзеня 1915 ўльтыматыўнага «Дваццаць адзнаго патрабавання» Кітаю. У жніўні 1915 года Сігэнобу правёў рэарганізацыю свайго ўрада і акрамя пасады прэм’ера заняў пасаду міністра замежных спраў.

Зноскі

  1. 1 2 Shigenobu Ōkuma // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Brozović D., Ladan T. Okuma Shigenobu // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. http://www.japantimes.co.jp/life/2016/11/26/travel/graves-gods-otsuka/#.WDxlA1yoOtt
  4. The Japan Times, Japan times. Weekly international edition — 1897. — ISSN 0447-5763
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.