О́зы[1] — формы рэльефа, якія ўяўляюць сабой доўгія, вузкія, вышынёй да некалькіх дзесяткаў метраў грады водна-ледавіковага паходжання.
Складзены гравійна-галечным і пясчаным матэрыялам. Могуць змяшчаць валуны. Нахіл склонаў 30—45°. Фарміруючым чыннікам озаў з’яўляюцца адклады патокаў талых водаў, якія працякалі па ўтвораных у масе ледавіка тунэлях. Паходжанне асобных озаў звязана з выцісканнем гліністых парод знізу ў шчыліны ледавікоў[1].
У Беларусі сустракаюцца ў паўночнай частцы краіны.
Зноскі
Літаратура
- Геаграфічныя паняцці i тэрміны: Энцыклапед. слоўнік. — Мн., 1999.
- Геаграфія ў тэрмінахі паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. — ISBN 985-11-0262-8.
- О́зы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 543. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Озы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.