Обудскі ўніверсітэт
венг.: Óbudai Egyetem
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва венг.: Óbudai Egyetem
Міжнародная назва англ.: Óbuda University
Заснаваны 2010
Рэктар Левентэ Ковач[d]
Студэнты 12 888
Размяшчэнне Будапешт
Сайт uni-obuda.hu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Обудскі ўніверсітэт (венг.: Óbudai Egyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Будапешт (раён Обуда).

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 2000 годзе як Будапешцкі тэхнічны каледж (венг.: Budapesti Műszaki Főiskola). У 2010 годзе ВНУ была перайменавана ў гонар старажытнага раёна венгерскай сталіцы — Обуды — і атрымала статус універсітэта. Сучасная ВНУ была створана ў выніку аб’яднання трох політэхнічных інстытутаў: Тэхнічнага каледжа Доната Банкі, Тэхнічнага каледжа Кальмана Канда і Каледжа лёгкай прамысловасці. Маючы амаль 13 000 студэнтаў, Обудскі ўніверсітэт з’яўляецца адным з найбуйнейшых тэхнічных універсітэтаў у краіне.

Структура

  • Факультэт машыназнаўства і бяспекі
  • Факультэт электратэхнікі
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Эканамічны факультэт
  • Факультэт інжынернай экалогіі
  • Інжынерны факультэт

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.