Оберстгрупенфюрар СС і генерал-палкоўнік войскаў СС Ёзэф Дзітрых
Пятліца (1942-45)

Оберстгрупенфюрар (ням.: SS-Oberst-Gruppenführer) — вышэйшае званне ў СС пачынаючы з красавіка 1942 года, за выключэннем звання рэйхсфюрара СС (якое насіў Генрых Гімлер). Адпавядала званню генерал-палкоўніка вермахта.

Вызначэнне

Званне было ўведзена з прычыны рэзкага павелічэння штатнай колькасці Вафен-СС ў 1941—1942 гадах. Пры прысваенні гэтага звання CC яго ўладальнік у адпаведнасці з працэдурай, прынятай для іншых генеральскіх званняў СС, атрымліваў дублючае званне ў адпаведнасці з ужо існуючых званнем:

Оберстгрупенфюрары СС

За ўсю гісторыю СС толькі чатыры чалавекі мелі званне оберстгрупенфюрара СС.

Рэйхсфюрар СС
Імя Дата прысваення Нумар білета СС Дата ўступлення ў СС Нумар білета НСДАП
Франц Ксавер Шварц20 красавіка 194238 500чэрвень 19336
Курт Далюгэ20 красавіка 19421 119ліпень 192831 981
Ёзэф Дзітрых1 жніўня 19441 1175 мая 192889 015
Пауль Гаўзер1 жніўня 1944239 79515 лістапада 19344 138 779

Гл. таксама

Малодшае званне
Обергрупенфюрар
Оберстгрупенфюрар Рэйхсфюрар СС
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.