Навум Яхімавіч Трахтэнберг
Дата нараджэння 4 студзеня 1910(1910-01-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1977(1977-10-16) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства СССР
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Навум Яфімавіч Трахтэнберг (4 студзеня 1910, Бахмач Чарнігаўскай губерні Расія, Канатопскі павет, Чарнігаўская губерня, Расія — 16 кастрычніка 1977, Мінск, БССР) — беларускі і савецкі архітэктар.

Біяграфія

Навум Яфімавіч Трахтэнберг з 1924 года жыў у Адэсе, дзе спачатку скончыў будаўнічую прафшколу, а з 1928 па 1932 год вучыўся на архітэктурным факультэце Адэскага інстытута выяўленчых мастацтваў (з 1930 г. — Інстытут інжынераў грамадзянскага і камунальнага будаўніцтва). Яго настаўнікамі былі М. В. Замечак і В. Д. Зейлігер. Член Саюза архітэктараў СССР з 1933 года[1]. У кастрычніку 1934 пераехаў у Мінск.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. У студзені 1942 года дэмабілізаваны па стане здароўя. У сакавіку 1944 года яго прызначылі начальнікам аддзела планіроўкі і забудовы гарадоў Упраўлення па справах архітэктуры, створанага пры СНК БССР. Навум Трахтэнберг прыняў актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранага Мінска[2].

Працаваў галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні з 1947 г. — у Белдзяржпраекце[1]. У 19531956 гадах узначальваў Майстэрню Генплана ў інстытуце «Мінскпраект», адначасова ў 19541976 гадах выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1968 г. за архітэктуру цэнтральнай магістралі Мінска (Ленінскага праекта) М. Я. Трахтэнбергу была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.

Выбраныя праекты

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы аднаўлення, рэканструкцыі і развіцця Бабруйска (19351936; 1949), Магілёва (19371939, разам з М. Андросавым)[3], Мінска (1946; карэкціроўкі 1952, 19581959, сумесна з У. А. Каралём і С. Б. Спяранскім; 1965), Мазыра (1953), Маладзечна, Пінска, праект дэталёвай планіроўкі Мінска (19371939), праект забудовы цэнтральнай часткі Віцебска (1950), праекты планіроўкі і забудовы Ленінскага праспекта ў Мінску (Дзяржаўная прэмія БССР, 1968), планіроўка прыгараднай зоны Мінска (1959—1964), зон масавага адпачынку ў Заслаўскага вадасховішча (1968), карэктура генплана развіцця Мінска да 1980 г. (19441964)[1].

Адзін з аўтараў кнігі «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцця» (Масква, 1966)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), медалямі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Трахтенберг Наум Ефимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Дата в истории: 104 года назад родился архитектор Наум Трахтенберг. 4 января 2014 Архівавана 1 кастрычніка 2020.
  3. Чарняўская Т. І. — Архітэктура Магілёва, 1973. стар. 63

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.