Нічыпар Еўдакімавіч Пашкевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 снежня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 2003 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, крытык, журналіст |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
|
Нічы́пар Еўдакі́мавіч Пашке́віч (12 снежня 1924, Філістава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці — 5 лютага 2003; Псеўданімы: П. Зелянькоўскі, А. Каліна, К. Кветка, А. Крушына) — беларускі літаратуразнавец, крытык, журналіст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча. Вучоба перапынілася з-за Другой сусветнай вайны, у 1942 годзе ўступіў у партызанскі атрад імя Катоўскага брыгады «Граза», якая дзейнічала ў Талачынскім раёне. Быў байцом, памочнікам камісара атрада па камсамолу, камісарам атрада. Пасля вызвалення Беларусі працаваў рэдактарам талачынскай раённай газеты «Чырвоны хлебароб», а з 1945 года — загадчыкам аддзела рэдакцыі абласной газеты «Віцебскі рабочы». У 1946—1948 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Загадваў аддзелам у газеце «Віцебскі рабочы». У 1951 годзе скончыў завочна гістарычны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працаваў у газеце «Звязда» загадчыкам аддзела, адказным сакратаром рэдакцыі (1951—1956). У 1960 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (Масква). У 1960—1961 гадах — рэдактар аддзела культуры і быту «Экономической газеты», у 1961—1969 гадах — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1969—1972 гадах рэдактар газеты «Правда» па аддзелу прэсы, крытыкі і бібліяграфіі. З 1972 года — першы намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Литературное обозрение», з 1974 года — намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1976 года — рэктар Мінскага інстытута культуры. У 1979—1987 гадах — галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975 года ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Кандыдат філалагічных навук. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1958 г. Памёр у 2003 годзе.
Творчасць
З артыкуламі выступаў ў друку з 1948 года. Аўтар кніг «На шырокіх шляхах жыцця» (1965), «На эпическом направлении» (Масква, 1969).
Узнагароды
- Ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Айчыннай вайны II ступені, медалі.
- Заслужаны работнік культуры БССР (1974).
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1966) за кнігу крытычных артыкулаў «На шырокіх шляхах жыцця».
Зноскі
Літаратура
- Пашкевіч Нічыпар // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1993. — Т. 4. — С. 512—515.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Пашкевіч Нічыпар Еўдакімавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 574. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4. — Мінск, 1987.
- Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.] Т. 8. — Мінск, 1975.
- Белорусское кино : персоналии. — Минск, 2007.
- Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2010.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 5. — Минск, 2007.