Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ні́ца (фр.: Nice, акс.: Niça, італ.: Nizza, лац.: Nicaea) — міжземнаморскі горад і порт на поўдні Францыі. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Прыморскія Альпы. Каля 339 тыс. жыхароў (2004). Буйны транспартны вузел. Адно з галоўных курортных месцаў Блакітнага Берага (або Французскай Рыўеры).
Гісторыя
Ніца была заснавана грэкамі ў сярэдзіне IV ст. да н.э. і была названа Нікея ў гонар багіні перамогі Нікі, у памяць перамогі над лігурыйцамі. Яна стала адным з найважнейшых гандлёвых гарадоў на ўзбярэжжы Лігурыйскага мора і праіснавала да ўварвання ламбардцаў. У VII стагоддзе Ніца далучылася да Генуэзскай лігі, якая аб'ядноўвала гарады Лігурыйскага ўзбярэжжа. У 729 годзе ліга вытрымала ўварванне сарацынаў, але апошнія ў 859 і 880 разрабавалі і спалілі Ніцу, і на працягу большай часткі X стагоддзя горад і прылеглыя тэрыторыі знаходзіліся пад іх уладай.
У Сярэднія вякі Ніца не раз падвяргалася бедствам і войнам. Каралі Францыі спрабавалі захапіць яе, але горад паспяхова адстойваў сваю свабоду. У XIII і XIV стагоддзях Ніцу не раз захоплівалі кіраўнікі Праванса, а ў 1388 годзе горад апынуўся пад абаронай савойскага графства. З тых часоў Ніца ўваходзіла ў склад савойскага графства аж да 1860 года, калі Каралеўства Сардзінія перадало Ніцу Францыі па турынскаму дагавору. Гэты перыяд дзяліўся на дзве часткі — з 1691 па 1731, калі Ніцай валодаў кароль Францыі Людовік XIV, і з 1792 па 1814, калі горад быў захоплены Напалеонам.
Горад быў умацаваны і цяпер быў у стане справіцца з берберскімі піратамі. Былі пракладзены добрыя дарогі. Падчас войнаў паміж Францыскам I і Карлам V вялікія разбурэнні былі выкліканы войскамі, якія ўварваліся ў Праванс; мор і голад лютаваў у горадзе на працягу некалькіх гадоў. У 1538 годзе гэтыя манархі пры пасрэдніцтве Папы Рымскага Паўла III заключылі мір на 10 гадоў, аднак у 1543 годзе Ніца зноў падвергнулася нападу аб’яднаных сіл Францыска I і піратаў пад камандаваннем Барбаросы і, хаця жыхары вытрымалі напад пад моцным абстрэлам горада, яны былі ў рэшце рэшт вымушаныя здацца, і Барбароса дазволіў рабаваць горад і захапіў 2 500 палонных. Падчас аблогі горада вызначылася прачка Катрын Сегюран. Падчас аблогі Ніцы берберамі 15 жніўня 1543 г. гэтая жанчына, узброіўшыся валікам для мыцця бялізны, забіла варожага салдата і адабрала ў яго сцяг. Ашаламлёныя піраты аслупянелі, калі Катрын выказала ім сваю пагарду, задраўшы спадніцу і паказаўшы свой зад.
У 1550 і 1580 гадах ў горадзе лютавалі эпідэміі чумы.
Пасля Напалеонаўскіх войнаў Ніца набывае сваю папулярнасць як курорт: мяккі клімат, цёплыя зімы прыцягнулі ў гэты край іншаземцаў.
У другой палавіне XX стагоддзя Ніца вяла даволі спакойнае існаванне пад уладай мэра Жана Медэсэна (1928—1944, 1947—1966) і яго сына Жака (1966—1990). Адзінае надзвычайнае здарэнне — цунамі 16 кастрычніка 1969 года, якое забрала жыцці 23 чалавек.
Ніца неаднаразова станавілася месцам правядзення міжнародных палітычных форумаў. У снежні 2000 года адкрыўся саміт ЕС, на якім былі ўзгодненыя рамкі пашырэння Еўрасаюза на ўсход.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Геаграфія
Ніца размешчана на крайнім паўднёвым усходзе кантынентальнай Францыі, недалёка ад мяжы Францыі і Італіі (30 км). Яна размешчана на беразе Заліва Анёлаў. Горад размешчаны за 960 км ад Парыжа, 230 км ад Марселя і за 200 км ад Генуі. Ніца з’яўляецца найбуйнейшым горадам французскай Рыўеры. Каля горада размешчана вусце ракі Вар. З поўначы Ніца акружана некалькімі невысокімі ўзгоркамі.
Кветкавы парад
Выдатныя ўраджэнцы і жыхары
Літаратура
- Ніца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 353—354. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).