Нітгард
фр.: Nithard
Род дзейнасці гісторык
Дата нараджэння невядома
Месца нараджэння
  • невядома
Дата смерці 15 мая 845
Месца смерці
  • невядома
Бацька Ангільберт
Маці Bertha[d]
Жонка Erkanfrida[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нітгард, Нітард, Нітхард (Nithard) (каля 790 — каля 843) — франкскі храніст.

Біяграфія

Унук Карла Вялікага (па жаночай лініі, пазашлюбны сын яго дачкі Берты (Бертрады) і Ангільберта, прыдворнага паэта і абата)[1]. Чалавек свецкі, высокаадукаваны для таго часу. Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці; памочнік і палкаводзец Людовіка Набожнага, а затым Карла II Лысага. Праца Нітгарда «Чатыры кнігі гісторыі» (складзеная ў 842843 гг.) змяшчае апісанне палітычных падзей перыяду кіравання Людовіка Набожнага. Асаблівая ўвага ў ёй нададзена «вайне трох братоў» (сыноў імператара Лотара, Карла Лысага і Людовіка Нямецкага), якая адбывалася ў пачатковы перыяд распаду Франкскай дзяржавы. У сваім сачыненні Нітгард прыводзіць шэраг важных (часта ўнікальных) звестак: апісанне саксонскага паўстання Стэлінга, выклад тэксту знакамітай Страсбургскай клятвы 842 г. і інш. Праца Нітгарда — каштоўная крыніца па гісторыі тых трох гадоў, якія папярэднічалі заключэнню Вердэнскага дагавора 843 і распаду імперыі Карла Вялікага.

Зноскі

  1. Ангильберт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.

Спасылкі

  • Нітгард. Усходняя літаратура. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 29 сакавіка 2011.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.