Ніна Цімафееўна Лебедзева | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 красавіка 1925[1] (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | урач, выкладчыца ўніверсітэта, загадчык кафедры |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1974) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
|
Ніна Цімафееўна Лебедзева (6 красавіка 1925, г. Вятка, Расія — ?) — урач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
Скончыла Ленінградскі санітарна-гігіенічны медыцынскі інстытут (1949).
Працавала ў Ленінградскім санітарна-гігіенічным медыцынскім інстытуце (1949—1952); Данецкім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1952—1961; у 1958—1961 — загадчык кафедры гігіены дзяцей і падлеткаў); Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1961—1968, дацэнт кафедры спартыўнай медыцыны), Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1968—1994; у 1980—1989 — загадчык кафедры гігіены дзяцей і падлеткаў).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне гігіенічных аспектаў фізічнага выхавання як найбольш эфектыўнага натуральнага сродка забеспячэння гарманічнага развіцця і здароўя растучага арганізма; аздараўленчае ўздзеянне фізічнага выхавання дзяцей, якія пражываюць у зонах, забруджаных радыенуклідамі.
Узнагароды
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», знакі «Выдатнік народнай адукацыі», «Выдатнік аховы здароўя».
Зноскі
Літаратура
- Основы гигиенического нормирования общей двигательной активности младших школьников : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.07 / Лебедева Нина Тимофеевна. — Минск, 1973.
- Профилактическая физкультура для здоровых детей : справочное пособие / Н. Т. Лебедева. — Минск, 1993.
- Лебедева Нина Тимофеевна // Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001. — С. 42—43.
- Лебедева Нина Тимофеевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 419.
- Лебедзева Ніна Цімафееўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 173. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).