Ніна Фёдараўна Ругаль | |
---|---|
Нараджэнне |
28 мая 1951 (72 гады) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Месца працы | |
Узнагароды |
Ніна Фёдараўна Ругаль (нар. 28 мая 1951, в. Высокая Слабада Смаленскай вобласці РСФСР) — беларускі палітык.
Біяграфія
Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (інжынер-тэхнолаг), Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу (менеджар). Працоўную дзейнасць пачала швачкай Віцебскай швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі». Працавала майстрам, інжынерам па стандартызацыі Бабруйскай футравай фабрыкі Магілёўскай вобласці, інжынерам-канструктарам, інжынерам-тэхнолагам, начальнікам швейнага цэха Мінскага вытворчага трыкатажнага аб’яднання. Займала пасаду намесніка дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Світанак».
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Узнагароды
Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ РУГАЛЬ НИНА ФЕДОРОВНА Архівавана 29 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.