Ніна Рота
італ.: Nino Rota
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 снежня 1911(1911-12-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 красавіка 1979(1979-04-10)[4][5][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Ildebrando Pizzetti[d], Fritz Reiner[d], Rosario Scalero[d], Alfredo Casella[d] і Giacomo Orefice[d]
Прафесіі кампазітар, дырыжор, настаўнік, піяніст, акцёр, сцэнарыст, кінакампазітар, выкладчык, музыкант
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера[6], сімфонія, акадэмічная музыка XX стагоддзя[d] і класічная музыка
Узнагароды
ninorota.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ні́на Ро́та (італ.: Nino Rota, сапраўднае імя Джавані Рота Рынальдзі, італ.: Giovanni Rota Rinaldi; 3 снежня 1911, Мілан — 10 красавіка 1979, Рым) — італьянскі кампазітар, лаўрэат прэміі «Оскар», «Залаты глобус» і «Грэмі». Шырока вядомы, як аўтар музыкі да фільмаў Федэрыка Феліні і Лукіна Вісконці, а таксама да фільма «Хросны бацька» Фрэнсіса Форда Копалы.

Біяграфія

У 1929 скончыў кансерваторыю «Санта-Чэчылія» ў Рыме, адначасова браў урокі кампазіцыі ў А. Казелы. У 1931-32 вучыўся кампазіцыі (у Р. Скалера) і дырыжыраванню (у Ф. Рэйнера) у Інстытуце музыкі Кёрціс у Філадэльфіі. З 1939 прафесар, у 1950-77 дырэктар кансерваторыі ў г. Бары; сярод вучняў — Р. Муці. Аўтар шматлікіх твораў у розных жанрах — 12 опер (у т. л. «Неапаль, горад мільянераў», паводле Э. дэ Філіпа; Спалета, 1976), 5 балетаў (у т. л. «Уяўны Мальер» — для М. Бежара; Парыж, 1976), духоўнай араторыі «Жыціе дзевы Марыі», 3 мес, 3 сімфоній. Найбольш вядомы як аўтар кінамузыкі (звыш 150 фільмаў). Саўндтрэкі Н. Рота — неад’емная частка кінематаграфічнай канцэпцыі Ф. Феліні (усе яго фільмы да 1979). Працаваў таксама з Ф. Дзэфірэлі («Утаймаванне свавольнай», «Рамэа і Джульета»), Ф. Копалам («Хросны бацька»).

Прэмія «Оскар» (за лепшы арыгінальны саўндтрэк, 1975).

Выбраная фільмаграфія

Крыніцы

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 чэрвеня 2019.
  2. 1 2 3 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. http://www.nytimes.com/2000/03/29/style/29iht-hat.t.html
  4. Nino Rota // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Nino Rota // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. http://www.allmusic.com/artist/nino-rota-mn0000416785/biography

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.