Ніна Васілеўна Каменская | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 снежня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 сакавіка 1986 (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Уладзімір Георгіевіч Каменскі |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя, палітычная гісторыя[d][1] і history of education[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
|
Ніна Васілеўна Каменская (23 снежня 1913, Асіповічы — 22 сакавіка 1986, Мінск) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН БССР (1959). Доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1961).
Біяграфія
У 1937 г. скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут. Працавала выкладчыцай у школах Магілёва і Бабруйска. З 1944 г. у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі. З 1962 г. — дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1965—1969 гг. — дырэктар Інстытута гісторыі АН Беларусі. З 1969 г. — прарэктар, загадчык кафедры гісторыі БССР Мінскага педагагічнага інстытута.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі, стварэння Беларускай ССР, кампартыі і камсамола Беларусі. Сааўтар і рэдактар «Гісторыі Мінска» (2-е выд., 1967), «Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 1, 2-е выд. 1968), «Гісторыі Беларускай ССР» у 5-ці тамах (1972—1975), «Гісторыі Беларускай ССР» (1977).
Зноскі
Літаратура
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.
Спасылкі
- Ніна Васілеўна Каменская ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі