Ніна Іосіфаўна Мацяш | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 верасня 1943 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 снежня 2008 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, паэтка, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, television writer |
Гады творчасці | з 1962 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Ніна Іосіфаўна Мацяш (20 верасня 1943, в. Нівы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 19 снежня 2008, Белаазёрск) — беларуская паэтэса і перакладчыца. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994).
Біяграфія
Нарадзілася 20 верасня 1943 года ў в. в. Нівы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960), паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). У 1973—1977 гадах працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1971).
Творчасць
Дэбютавала вершам у 1962 годзе (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізму» і «Во славу Родины»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (вершы і паэма, 1973), «Ралля суровая» (вершы і пераклады, 1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982).
Напісала п’есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р. Кента «Гэта я, госпадзі» (пастаўлены ў 1980).
Перакладала з нямецкай, французскай, польскай, украінскай. У яе перакладзе на беларускую мову выйшлі кнігі Ж. Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А. Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж. Сіменона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сент-Экзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана (1987), паэма «Маруся Чурай» Л. Кастэнка (1989), вершы Віславы Шымборскай.
Узнагароды
Узнагароджана медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэміі Усебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі, Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2009, пасмяротна) за зборнік «У прыгаршчах ветру».
Выбраная бібліяграфія
- Выбраныя творы / Ніна Мацяш; уклад. і камент. Уладзіміра Васілевіча і Галіны Скарыны; прадм. Генадзя Праневіча. — Мн.: Беларуская навука, 2015. — 605 с. : [4] л. іл. — (Беларускі кнігазбор: БК. Серыя I, Мастацкая літаратура). — ISBN 978-985-08-1845-4.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 233. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 5. — С. 444. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — С. 102. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 490. — 751 с. — 10 000 экз.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — Т. 4. Лазарук — Перкін. — С. 265. — 524 с.; іл.. — ISBN 5-85700-153-6.