Ніназу | |
---|---|
![]() Маленне Ніназу ў Эшнуне | |
Бог-лекар | |
Міфалогія | Шумера-акадская |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Энліль |
Маці | Нінліль, ці Эрэшкігаль, ці Гула |
Дзеці | Ningishzida[d] |
Ніна́зу (шумер., літаральна «знаўца вады») — бог-лекар, насельнік свету нябожчыкаў Эрэшкігаль у шумера-акадскай міфалогіі.
Згодна з міфам аб Энлілю і Нінліль, быў імі зачаты пад час знаходжання ў падземным свеце, таму вымушаны там застацца. Па іншай версіі, з’яўляецца сынам Эрэшкігаль. У адрозненне ад Нергала, лічыўся добрым богам, адказваў за рытуальныя абмыванні, а таксама патранаваў лекарскую справу. Падобна да брата Нінурты, часам маляваўся як вайсковы бог, які нёс паразу праціўніку.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.