Нільс Кай Ернэ | |
---|---|
ням.: Niels Kaj Jerne | |
Дата нараджэння | 23 снежня 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | Лондан, Вялікабрытанія |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1994[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | імунолаг, урач, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Імуналогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1984) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нільс Кай Е́рнэ, FRS[4] (ням.: Niels Kaj Jerne, 23 снежня 1911, Лондан, Вялікабрытанія — 7 кастрычніка 1994) — дацкі імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1984 годзе разам Г.Кёлерам і С.Мільштэйнам «за тэорыі адносна спецыфічнасці ў развіцці і кантролі імуннай сістэмы і адкрыццё прынцыпу прадукцыі монакланальных антыцел».
Біяграфія
Бацькі Нільса Ернэ жылі на дацкім востраве Фанё. У 1910 годзе яны пераехалі ў Лондан, дзе і нарадзіўся Ернэ 23 снежня 1911 года[5]. Падчас Першай сусветнай вайны бацькі пераехалі ў Нідэрланды. Ернэ правёў юнацтва ў Ротэрдаме, дзе скончыў бакалаўрыят у 1928 годзе.
Вучыўся ў Лейдэнскім, скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт у 1951 годзе. З 1943 па 1956 год Ернэ быў навуковым супрацоўнікам Дацкага нацыянальнага інстытута сываратак і за гэты час ён сфармуляваў тэорыю фарміравання антыцелаў. Пазней Ернэ скажа, што гэтыя рэвалюцыйныя навуковыя ідэі прыйшлі да яго, калі ён ехаў з працы дадому на веласіпедзе праз мост Langebro ў Капенгагене[6]. Тэорыя фарміравання антыцелаў прынесла Ернэ міжнароднае прызнанне, і ў 1956 годзе Ернэ пайшоў працаваць у Сусветную арганізацыю аховы здароўя ў Жэневе ў якасці кіраўніка секцыі біялагічных стандартаў і імуналогіі. Ён займаў гэты пост на працягу шасці гадоў да пераезду ў ЗША і ва Універсітэт Пітсбурга ў 1962 годзе для працы ў якасці прафесара мікрабіялогіі і старшыні кафедры мікрабіялогіі на працягу чатырох гадоў.
У 1966 года ва Універсітэце Гётэ ў Франкфурце, у 1969—1980 гадах дырэктар Базельскага інстытута імуналогіі.
З 1962 года член Кансультатыўнай экспертнай камісіі па імуналогіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Стварыў (разам з Ф.М.Бёрнетам) кланальна-селекцыйную тэорыю імунітэту; выявіў магчымыя наступствы розных меркаванняў і распрацаваў дакладную, адзіную тэрміналогію, зручную для зносін паміж імунолагамі.
Замежны ганаровы член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, член Дацкай каралеўскай акадэміі навук.
Асабістае жыццё
Ернэ быў тройчы жанаты. Меў двух сыноў, Івара Ернэ (нар. 1936) і Дональда Ернэ (нар. 1941) ад Т'ек Ернэ — мастачкі; і аднаго сына, Андрэаса Ветштайна, ад Гертруды Ветштайн у 1971 годзе.
Калі Т'ек даведалася, што ў Нільса быў раман з яе лепшай сяброўкай, яна была разгублена, бо раней паведала ёй аб сваіх уласных раманах. Сяброўка аб усім паведаміла Нілісу, і ён запатрабаваў разводу. Т'ек умольвала яго застацца. Пасля яго адмовы, яна скончыла жыццё самагубствам. Івар прачнуўся раніцай — пахла газам. Ён знайшоў маці памерлай каля духоўкі[7].
Ернэ ставіўся да сваёй другой жонцы, як да служкі або няні. Ернэ рэгулярна здраджваў сваёй жонцы, і, хоць ён не быў фізічна прыгожы, ён прывабліваў жанчын сваім абаяннем, як суразмоўца, і сваім майстэрствам кахання, якое ўключала схільнасць да садызму.[8]
Узнагароды
Гл.таксама
- Монакланальныя антыцелы
Зноскі
- 1 2 Niels K. Jerne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Niels Kaj Jerne // Brockhaus Enzyklopädie
- 1 2 3 4 Niels K. Jerne — 2002. Праверана 3 студзеня 2019.
- ↑ Askonas, B. A.; Howard, J. G. (1997). "Niels Kaj Jerne. 23 December 1911--7 October 1994.: Elected F.R.S 1980". Biographical Memoirs of Fellows of the Royal Society
- ↑ The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1984: Niels K. Jerne - autobiography. Nobelprize.org. Праверана 2010-10-20.
- ↑
- ↑ Science as autobiography: the troubled life of Niels Jerne By Thomas Söderqvist, Niels Kaj Jerne. Ch. 9, Letters are a Spiritual Spiderweb in Which you Snare the Dreaming Soul of a Woman.
- ↑ "He put the Id in Idiotype; book review of Science As Autobiography The Troubled Life of Niels Jerne by Thomas Söderqvist"
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0
Спасылкі
- Аўтабіяграфія Нільса Ернэ на Нобелеўскім сайце Архівавана 1 лістапада 2001.