Нікіфар II Фока
візантыйскі імператар
16 жніўня 963 11 снежня 969
Папярэднік Раман II[d]
Пераемнік Іаан I Цымісхій

Нараджэнне 912[1]
Смерць снежань 969[1]
Месца пахавання
Род Фокі[d]
Бацька Варда Фака Старэйшы[d][6]
Жонка Феафана[d][7]
Дзейнасць ваенны, салдат
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікі́фар ІI Фока (каля 912 — 11 снежня 969) — візантыйскі імператар (963—969).

Паходзіў са знатнага малаазійскага роду Фокаў. З 954 галоўнакамандуючы. Пасля смерці Рамана II (963) ўзведзены на прастол малаазійскай ваеннай знаццю. Садзейнічаў росту свецкага буйнога землеўладання. Указам 964 забараніў заснаванне новых манастыроў (абмежаваў права завяшчання на карысць царквы). Правёў ваенную рэформу, галоўнаю сілай арміі зрабіў цяжкую конніцу накшталт рыцарскай. Адваяваў у арабаў востраў Крыт (961), Кілікію і Кіпр (965), Паўночную Сірыю (969, разам з Антыёхіяй), адстаяў Візантыю ад дамаганняў германскага імператара Атона І. У 966 пачаў вайну супраць Балгарыі, у 968 яму на дапамогу прыйшоў кіеўскі князь Святаслаў. Забіты ў выніку змовы Іаана І Цымісхія.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.britannica.com/biography/Nicephorus-II-Phocas
  2. C. W. C. Oman - Byzantine Empire
  3. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/413989/Nicephorus-II-Phocas
  4. http://en.citizendium.org/wiki/Byzantine_Imperial_Court
  5. http://asiaminor.ehw.gr/forms/fLemmaBodyExtended.aspx?lemmaID=8634
  6. Lundy D. R. The Peerage
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.