Нікодам Мусніцкі
польск.: Nikodem Muśnicki
Дата нараджэння 16 лютага 1765(1765-02-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 1805(1805-01-16)[1] (39 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці паэт
Навуковая сфера філалогія, гісторыя
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Вядомы як паэт і драматург

Нікодам Мусніцкі (таксама Нікодым Мусніцкі, польск.: Nikodem Muśnicki; 16 лютага 1765, Упіцкі павет[2], Жамойць, Літва — 16 студзеня 1805, Полацк) — паэт, драматург, гісторык і педагог.

Біяграфія

Дзяцінства правёў у езуіцкім канвікце ў Полацку[3]. Пасля курса рыторыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме паступіў у Полацкі навіцыят і 25 ліпеня 1781 г. далучыўся да Таварыства Ісуса. У 1782—1783 гг. вучыўся ў педагагічнай семінарыі ў Оршы і вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. Выкладаў рыторыку і паэзію (1787—1788) у Мсціславе, а потым вярнуўся ў Полацк, каб прайсці курс тэалогіі. У 1791 г. быў высвечаны на ксяндза.

У 1792—1793 гг. — прафесар рыторыкі ў Полацку. Прэфект школ (1793—1794) у Оршы; рэгент канвікта, а потым прафесар філасофіі ў Віцебскім езуіцкім калегіуме (1795—1800) 15 жніўня 1798 г. даў манаскія абяцанні. З 1800 па 1805 гг. — прафесар тэалогіі, права і гісторыі ў Полацкім езуіцкім калегіуме.

Памёр 16 студзеня 1805 г. у Полацку[4].

Творчасць

Аўтар шэрагу драматычных твораў, у т.л. дыдактычных камедый «Дзівак» («Dziwak», 1800) і «Падазронасць» («Podejrzliwość» 1802), класіцыстычнай трагедыі «Тэатральныя забаўкі» («Zabawki teatralne», у 2-х тт., 1803), і паэтычных зборнікаў («Poetyckie zabawki», 1803 і «Drobniejsze poetyckie zabawki», 1804). Драматычныя творы пісаліся на патрэбу школьнага езуіцкага тэатра, які быў вельмі модны ў XVIII ст. і стаў асновай развіцьця тэатру наогул. Большасьць п’ес напісаных Н. Мусьніцкім характэрныя менавіта для школьнага тэатру і маюць павучальны-дыдактычны характар[5].

Найбольшую вядомасць атрымаў праз гераічную паэму ў дзесяці песнях «Палтава» (створана ў 1790 г., а надрукавана ў Полацку ў 1803 г.), у якой услаўляецца перамога рускіх войскаў Пятра I над шведамі. Твор выклікаў у 1817—1818 гг. вострую ідэйную палеміку на старонках перыядычнага друку Беларусі і Літвы (гл., напрыклад, артыкул Вінцэнція Бучынскага Na zarzuty Iana Styczyńskiego przeciw obronie poematu X. N. Muśnickiego pod tytulem Pułtawa, odpowiedź X. Wincentego Buczyńskiego T.J.[6]).

Займаўся вывучэннем гісторыі беларускіх езуітаў, якім прысвяціў працу «Historia Societatis Iesu Rossiacae, conservatae in Alba Russia et propagatae»[7][5].

Заўвагі

Літаратура

  • Мальдзіс, А. МУСНІЦКІ (Muśnicki) Нікодым // Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоўскі і інш.; Маст. У. М. Жук. — Мінск: БелЭн, 2001. — 496 с.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.