Нікалас Мадура | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Nicolás Maduro Moros | |||||||
|
|||||||
Віцэ-прэзідэнт | Хорхе Арэаса (2013-2016) Арыстабула Істурыз[1] (2016 - 2017) Тарэк Эль-Айсамі (са студзеня 2017 года)[2] |
||||||
Папярэднік | Уга Чавес | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уга Чавес | ||||||
Папярэднік | Эліяс Хауа Мілана | ||||||
Пераемнік | Хорхе Арэаса | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уга Чавес | ||||||
Папярэднік | Алі Радрыгес Араке | ||||||
Пераемнік | Эліяс Хауа Мілана | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Сілія Флорэс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уга Чавес | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 лістапада 1962[3][4] (61 год) |
||||||
Жонка | Сілія Флорэс[d] | ||||||
Дзеці | Нікалас Мадура Гуэра[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат, палітык, прафсаюзны дзеяч, bus driver | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | nicolasmaduro.org.ve (ісп.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікалас Мадура Морас (ісп.: Nicolás Maduro Moros; нар. 23 ліпеня 1962 года, Каракас, Венесуэла) — венесуэльскі палітычны дзеяч. З 9 жніўня 2006 г займае пасаду міністра замежных спраў Венесуэлы. У кастрычніку 2012 стаў віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы, захаваўшы за сабой пасаду міністра замежных спраў. З 5 сакавіка 2013 года, пасля смерці Чавеса, выконвае абавязкі прэзідэнта Венесуэлы.
Біяграфія
Нікалас Мадура пачынаў сваю палітычную кар'еру як кіроўца і неафіцыйны член прафсаюза, які прадстаўляў працоўных каракаскага метро ў 1970-х і 1980-х. У васьмідзясятых ён скончыў ліцэй Авалі і грамадскую сярэднюю школу на захад ад Каракаса. Ён лічыцца адным з заснавальнікаў Руху за V рэспубліку (MVR) і як актывіст, які адыграў важную ролю ў вызваленні Уга Чавеса і прэзідэнцкай кампаніі апошняга ў 1998 годзе.
Пазней ён абіраўся ад ДПР (Руху «Пятая рэспубліка») у венесуэльскую палату дэпутатаў у 1998, у Нацыянальны Устаноўчы сход у 1999, у Нацыянальны сход у 2000 і 2005, прадстаўляючы сталічны раён. Быў абраны спікерам парламента, нягледзячы на тое, што ў яго не было дыплома аб фармальнай вышэйшай адукацыі. На сваёй пасадзе ён заставаўся ў 2005 і першай палове 2006.
На выбарах 14 красавіка 2013 г. Нікалас Мадура апярэдзіў Энрыке Капрылеса на 1,5%. Паводле дадзеных дзяржаўнай выбарчай камісіі Венесуэлы, за Нікаласа Мадура прагаласавалі 50,76%, у той час як яго апанента Энрыке Капрылеса падтрымалі 49,07% тых, хто прыйшоў на выбарчыя ўчасткі грамадзян.
8 кастрычніка 2013 года Нікалас Мадура выступіў са зваротам да Нацыянальнай асамблеі, каб даць яму асаблівыя паўнамоцтвы, неабходныя яму для эфектыўнай барацьбы з карупцыяй і эканамічнай вайной, якая пагрозлівая Венесуэле. За законапраект прагаласавалі 99 парламентарыяў з 165.
У 2014 годзе Нікалас Мадура запусціў на радыё ўласную праграму пад назвай «У кантакце з Мадура». Паводле задумы прэзідэнта, новы фармат зносін з жыхарамі Венесуэлы дасць магчымасць адкрыта абмяркоўваць сучасныя праблемы краіны, аператыўна рэагаваць на грамадскую крытыку, каментаваць у прамым эфіры бягучыя падзеі.
16 сакавіка 2015 г. парламент прадаставіў Н. Мадура права выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу закона (без адабрэння іх дэпутатамі) да 16 жніўня таго ж года.
20 мая 2018 гадоў ў Венесуэле адбыліся пазачарговыя прэзідэнцкія выбары. Мадура перамог на іх, набраўшы 67,8% галасоў пры яўцы 46%. Апазіцыя байкатавала выбары, вынікі выбараў не прызналі ЗША (якія афіцыйна назвалі Мадура «ўзурпатарам улады»), Канада, Аўстралія і шэраг дзяржаў Лацінскай Амерыкі[9].
4 жніўня 2018 г. паведамлена пра няўдалы замах на Мадура з выкарыстаннем БПЛА, да якіх была прымацаваная выбухоўка C4. У спробе замаху на прэзідэнта падазраюцца шэраг ультраправых груповак і ўрад суседняй Калумбіі[10].
Нацыянальная асамблея (парламент) абвінаваціла палітыка ва ўзурпацыі ўлады і парушэннях. Праз канфлікт з Нацыянальнай асамблеяй Мадура даў прысягу 10 студзеня 2019 года не перад парламентам, а ў будынку Вярхоўнага суда Венесуэлы.
У 2023 годзе ініцыяваў кансультатыўны рэферэндум аб прыналежнасці Гаяны-Эсекіба (Гаянска-венесуэльскі крызіс), паводле вынікаў рэферэндума 95% грамадзян прагаласавала за далучэнне тэрыторыі да Венесуэлы[11].
Сям’я
Мадура жанаты на Сіліі Флорэс, якая з’яўляецца вядомым левым палітыкам (спачатку ў Руху «Пятая рэспубліка», затым у Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы). Яна змяніла мужа на пасадзе спікера заканадаўчага органа.
Сын — Нікалас Мадура Гуэра. Мадура малодшы, як і яго бацька, заняўся палітыкай, уступіўшы ў 2014 г. у Адзіную сацыялістычную партыю Венесуэлы.
Зноскі
- ↑ Maduro appoints Aristóbulo Istúrizas new Vice-President
- ↑ Мадура прызначыў пераемніка на выпадак адстаўкі
- ↑ Nicolás Maduro Moros // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Nicolas Maduro // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ кніга
- ↑ Encyclopædia Britannica
- ↑ The Guardian.com, The Guardian — 1999. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 18 сакавіка 2023.
- 1 2 кніга Праверана 17 снежня 2023.
- ↑ Аа. Што трэба ведаць пра крызіс у Вэнэсуэле. Найважнейшае . Радыё Свабода (29 студзеня 2019). Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ Новости, Р. И. А.. В Венесуэле обвинили правые силы в покушении на Мадуро (руск.). РИА Новости (5 жніўня 2018). Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ Венесуэльцы поддержали вхождение в страну подконтрольного Гайане региона (руск.). РБК (4 снежня 2023). Праверана 4 снежня 2023.