Нізі́нныя лугі́[1] — лугі, якія развіваюцца ва ўмовах блізкага ад паверхні ўзроўню грунтавых водаў.
Размешчаны ў паніжаных участках рэльефу і часта мяжуюць з нізіннымі балотамі ў далінах рэк і ручаёў. Глебы нізінных лугоў дзярновыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя, багатыя на арганічныя рэчывы. Травастоі злакавыя, асаковыя (вострыца дзірваністая, метлюжок балотны, пажарніца, казялец паўзучы, чарот лясны, асокі і інш.). У раслінным покрыве пераважаюць расліны мезафіты і гіграфіты. Развіта покрыва з зялёных імхоў[1].
Нізінныя лугі маюць малую прадукцыйнасць, і сена з іх атрымліваецца нізкай якасці[1].
Зноскі
- 1 2 3 Беларусь 1995.
Літаратура
- Нізі́нныя лугі́ // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 537. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Низинные луга // Словарь ботанических терминов. / Под общей редакцией д.б.н. И. А. Дудки. — Киев: Наукова Думка, 1984. (руск.)
- Низинные луга // Экологический энциклопедический словарь. — Кишинёв: Главная редакция Молдавской советской энциклопедии, 1989. (руск.)
Спасылкі
- Фитоценология. Таксономия. Экология: уч.-мет. пособие / Н. П. Лукашевич и др. — Витебск: ВГАВМ, 2012. — 25 с. — ISBN 978-985-512-635-6. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.