Ні́зкі Ры́нак — гістарычная мясцовасць у цэнтры Мінска, старажытны асяродак гандлю ў горадзе. Месціцца пры ўтоку ракі Нямігі ў Свіслач.
Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасці былі замак, Халодная сінагога, комплекс кляштара баніфратаў з касцёлам Святога Яна і царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Пасля Другой сусветнай вайны гістарычная забудова была цалкам зруйнаваная савецкімі ўладамі.
На паўднёвы ўсход ад Нізкага Рынка пачынаюцца Цёмныя Крамы, па поўдзень — Высокі Рынак, на захад — Ракаўскае прадмесце, на поўнач — Замчышча.
Гісторыя
Нізкі Рынак пачаў забудоўвацца як гандлёва-рамесніцкі пасад перад паўднёвай сцяной замка, за валамі і ровам, пры ўтоку ракі Нямігі ў Свіслач. Размешчаная на хісткай абалоне, мясцовасць часта пакутавала ад паводак.
Да канца XVI — пачатку XVII стст. Нізкі Рынак значна павялічыўся. Тут утварыліся новыя вуліцы і завулкі. Цэнтральнымі і найбольш вялікімі трасамі Нізкага Рынка былі старадаўнія вуліцы Няміга, Ракаўская і Зыбіцкая. Вуліца Няміга пачала ўтварацца, мяркуючы паводле археалагічных матэрыялаў, дзесьці ў XIII ст. на старым гандлёвым гасцінцы на паўднёвы захад паабапал невялікай, але паўнаводнай у старажытнасці рэчкі. Вуліца Зыбіцкая пачыналася непасрэдна з плошчы Нізкага Рынка і праходзіла на паўднёвы ўсход уздоўж правага берага Свіслачы ля падножжа ўзгорка Высокага Рынка. Траса вуліцы злучала Нізкі Рынак з Валокамі Полацкімі. Вуліца Казьмадзям’янаўская злучала мясцовасць з Цёмнымі Крамамі, Школьная — з Высокім Рынкам.
У пачатку ХХ ст. Замчышча ўваходзіла ў другую паліцэйскую частку горада.
Сучаснасць
Вуліцы і плошчы
Цяперашняя назва | Першапачатковая назва | Былыя назвы |
8 Сакавіка плошча | Нізкі Рынак плошча | Рыбны Рынак плошча |
Зыбіцкая вуліца | Зыбіцкая вуліца | Гандлёвая вуліца (1866—2010) |
Няміга вуліца | Нямігская вуліца | Няміга-Школьная вуліца (частка) Няміга-Раманаўская вуліца (частка) Кацярынінская вуліца (частка, 1866—1926) Кастуся Каліноўскага вуліца (частка, 1926—1940-я) |
Козьма-Дзям’янаўскі спуск | Козьма-Дзям’янаўская вуліца | Францішка Скарыны вуліца (1926—1933) Дзям’яна Беднага вуліца (1933—1940-я) |
Эстакада праспекта Пераможцаў | Рэзніцкая вуліца | Мясніцкая вуліца (з 1866)[1][2] |
Галерэя
Гістарычныя планы і праекты
- Праект на пабудову павільёна для турэцкай пякарні братоў Офлі, 1893 г.
- Квартал на вуліцы Рэзніцкай
- Праект рэканструкцыі камяніцы, размешчанай насупраць пачатку Зыбіцкай вуліцы
Гістарычныя здымкі
- Каля Замчышча, 1888 г.
- У бок Нямігі, 1897 г.
- 1905 г.
- 1909 г.
- 1915 г.
- 1915—18 гг.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- Тытунёвы гандаль Кейлес, 1918 г.
- 1920-я гг.
- У бок Нямігі, 1918 г.
- Гістарычная Нова-Рэзніцкая ў бок Рэзніцкай вуліцы, 1928—29 гг.
- да 1941 г.
- Пачатак гістарычнай Козьма-Дзям’янаўскай вуліцы, 1941 г.
- У бок Замкавай вуліцы, 1941 г.
- Аэрафотаздымак у бок Замкавай вуліцы, 1941—43 гг.
- У бок Нямігі, 1941—43 гг.
- Пачатак гістарычнай Козьма-Дзям’янаўскай вуліцы, 1944 г.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нізкі Рынак