Нідэрландскі гуманістычны ўніверсітэт | |
---|---|
нідэрл.: Universiteit voor Humanistiek | |
Арыгінальная назва | нідэрл.: Universiteit voor Humanistiek |
Заснаваны | 1989 |
Размяшчэнне | Утрэхт |
Сайт | uvh.nl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нідэрландскі гуманістычны ўніверсітэт (нідэрл.: Universiteit voor Humanistiek) — нідэрландская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Утрэхт.
Гісторыя
У 1962 годзе Нідэрландская асацыяцыя гуманістаў пачала падрыхтоўку духоўных дарадцаў ва ўзброеных сілах. Праз два гады быў заснаваны Інстытут гуманістычнай падрыхтоўкі, які спачатку прадугледжваў двухгадовы курс навучання, а потым чатырохгадовы. Гэта была вышэйшая прафесійна-тэхнічная ўстанова, якая пасля завяршэння давала кваліфікацыю другой ступені вышэйшай адукацыі. Гэтыя дыпломы прызналі міністэрствы абароны і юстыцыі Нідэрландаў. У маі 1986 года на базе інстытута Нідэрландская асацыяцыя гуманістаў стварыла Інстытут навуковай адукацыі і даследаванняў. Неўзабаве ён атрымаў назву "Гуманістычны ўніверсітэт".
Універсітэт у асноўным фінансуецца дзяржавай.
Навучанне мае характар навукова-прафесійнай падрыхтоўкі, параўнальнай з царкоўнай падрыхтоўкай, якая праводзіцца ў тэалагічных універсітэтах.
Летам 2009 года ўніверсітэт пераехаў у гістарычны будынак у цэнтры Утрэхта.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нідэрландскі гуманістычны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы