«Ніва» | |
---|---|
![]() | |
![]() Рэдакцыя газеты ў будынку па вуліцы Заменгофа, 27 у Беластоку | |
Арыгінальная назва |
«Ніва» |
Тып | штотыднёвая газета[d] |
Краіна | |
Заснавана | 1956 |
Мова | беларуская[1] |
ISSN | 0546-1960 |
Вэб-сайт | niva.bialystok.pl |
![]() |
«Ніва» — штотыднёвая газета, якая выдаецца на беларускай мове ў Беластоку. Газета была заснавана ў 1956 Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Зараз яе выдае Праграмная рада тыднёвіка «Ніва».
Газета асвятляе штодзённае жыццё беларусаў у Польшчы, дзейнасць грамадскіх арганізацый, друкуе матэрыялы па краязнаўстве, змяшчае артыкулы, прысвечаныя актуальным падзеям на Беларусі. Выходзіць старонка для дзяцей «Зорка», перыядычна змяшчаюцца тэматычныя ўкладкі. Газета сталася важным чыннікам яднання беларускага насельніцтва ў Польшчы.
Галоўныя рэдактары
Вядомыя аўтары
Прэміі і ўзнагароды
- 2018 — ганаровае званне «Заслужаны для Гайнаўскага павета». Узнагарода ад Гайнаўскага стараства; на ўзнагароду вылучаюцца тыя, хто спрычыніўся да развіцця і рэкламы павета[2].
Зноскі
- 1 2 The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0546-1960
- ↑ Давід Гайко. Тыднёвік „Ніва” ўзнагароджаны радай Гайнаўскага павета(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (9 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 15 лютага 2018.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.