Вёска
Няцеч
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°42′21″ пн. ш. 25°13′50″ у. д.
Насельніцтва
  • 88 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236852086
Няцеч на карце Беларусі ±
Няцеч (Тарноўскі сельсавет) (Беларусь)
Няцеч (Тарноўскі сельсавет)
Няцеч (Тарноўскі сельсавет) (Гродзенская вобласць)
Няцеч (Тарноўскі сельсавет)

Няце́ч[1] (трансліт.: Niacieč, руск.: Нетечь) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета. Вёска знаходзіцца на дарозе Тарнова — Беліца[2].

Гісторыя

Вядома з другой паловы XVI стагоддзя як сяло ў Лідскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.

Ваўкавыскі лоўчы Казімір Станіслаў Калушэўскі і яго жонка Марыяна з Невяроўскіх фундавалі ў Нецечы касцёл і 19 жніўня 1715 года надалі новастворанай рымска-каталіцкай парафіі фундуш: 3 валокі зямлі, 10 прыгонных сялян і карчму. Першым пробашчам парафіі стаў ксёндз Антоні, родны брат фундатара. Уніяцкі мітрапаліт Леў Шлюбіч-Заленскі абвінаваціў тады Калушэўскага ў гвалтоўным пераводзе сялян-уніятаў з яго вёсак Няцеч, Старажымавічы і Чаплічы ў рыма-каталіцтва. Сведкаў па справе пераводу ў рыма-каталіцтва пыталі, якую веру сяляне вызнавалі да таго. Тыя адказвалі, што ў вёсках жылі і рыма-каталікі, і ўніяты, была і «схізма» (праваслаўе), згадваюць і веру пад назвай «старалітва».

Вопіс парафій Лідскага дэканату 1784 года згадвае Няцечу як двор Барымоўскай. Дарога ад Няцечы да Ліды ўлетку цягнулася тры вялікія мілі, узімку балотамі і цераз рэчку Дзітва дзве мерныя мілі. Дарога ад Няцечы да Наваградка ішла цераз Нёман лясамі шэсць міль. Дарога да Ваверкі вяла ў кірунку на паўночны захад выганам, потым праз лес пад назвай Стайкі, за палову мілі ад Няцечы дарога ўлева ішла на Голдава міма вёскі Бабры, а затым да Радзівонішак[3].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Належала да Беліцкай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Беліцкай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года.

У 1940—1954 гадах цэнтр Няцецкага сельсавета. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Беліцкім сельсавеце, з 12 снежня 1973 года — у Тарноўскім сельсавеце.

Насельніцтва

  • 1921 год — 292 жыхары, 51 двор.
  • 1960 год — 544 жыхары.
  • 1993 год — 201 жыхар, 110 гаспадарак.
  • 2004 год — 135 жыхароў, 82 гаспадаркі.
  • 2012 год — 82 жыхары, 58 гаспадарак.

Славутасці

Заўвагі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Няце́ча.
  2. Няцеч (Тарноўскі сельсавет) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
  3. pawet.net
  4. Няцеч (Тарноўскі сельсавет) на сайце Radzima.org

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.