Нясяцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Клічаўскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Нясята
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 242
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Няся́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Нясята.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Віркаўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Віркаў, Земляніца, Калінаўка, Лянёўка, Міхалоў і Старое Сяло), таксама ў склад сельсавета з Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты: вёскі Градкі, Казлы і Новае Сяло, са складу сельсавета ў Патоцкі сельсавет перададзена вёска Турэц[1]. 23 снежня 2011 года скасаваны вёскі Дубраўка і Свабода[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 2371 чалавек[3], з іх 95,1 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,0 % — цыганы, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 2242 чалавекі[5].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 30 населеных пунктаў:

Назва Статус
Арэхаўкааграгарадок
Асінаўкавёска
Будневавёска
Віркаўвёска
Градківёска
Даклоньвёска
Дубровавёска
Дулебнявёска
Залагвёска
Земляніцавёска
Казлывёска
Калінаўкавёска
Лянёўкавёска
Міхалоўвёска
Новае Сяловёска
Нясятааграгарадок
Плоскаевёска
Пярэкальвёска
Равоквёска
Селішчавёска
Смалярнявёска
Станцыя Нясятапасёлак
Старое Курганневёска
Старое Сяловёска
Тацянкавёска
Тацянка 2вёска
Турчанкавёска
Уладзіміраўкавёска
Хадэчынвёска
Чаравачвёска

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.