Няслуха | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 32 км |
Басейн | 422 км² |
Расход вады | 1,5 м³/с (вусце) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°09′53,9″ пн. ш. 25°14′54,11″ у. д. |
Вусце | Піна |
• Каардынаты | 52°03′26,30″ пн. ш. 25°39′05,38″ у. д. |
Ухіл ракі | 0,51 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Піна → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
выток вусце |
|
выток вусце |
Няслуха, Неслуха — рака ў Драгічынскім і Іванаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Піна.
Назва
Назва Неслуха ад пярвейшай назоўнай формы тыпу *Несла (*Nes-l-). Поўны гідранімічны аналаг — рачная назва Несла (прытокі Прыпяці і прыпяцкай Пцічы)[1].
Той жа пашыральнік -l- у першай аснове *Is-l- двухасноўнай назвы ракі Іслач (< Is-l-, Ak-). Яго вакалізаваны варыянт -el- у назвах *Скідзела, Зецела, Ясельда (< *Jas-el-, -(U)da).
Корань *Nes- дастаткова папулярны ў старабалцкай гідраніміі Верхняга Падняпроўя.
Корань *Nes-ṷ- (варыянт старой ṷ-асновы ад кораня *Nes-) у назвах *Нясвяча (> Нясвячка[2], ад *Nes-v-int-a, злучае Сяргееўскае возера з ракой Пціч) і *Несва (> Несвіца[3], прыток Брагінкі, у міжрэччы Дняпра і Прыпяці перад самымі іх сутокамі).
Корань *Nes- таксама ў назвах Нес(с)а[4] (у басейне дзесенскай ракі Нярусы), у назвах бярэзінскага прытока Нясета, пціцкага прытока Нясетня (< *Nes-et-)[5].
Гідраграфія
Даўжыня 32 км[6]. Плошча вадазбору 422 км²[7]. Сярэднегадавы расход у вусці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,51 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Заплессе Драгічынскага раёна, у верхнім цячэнні называецца Стрымня. Цячэ ў межах раўніны Загароддзе і нізіны Прыпяцкае Палессе.
Вусце насупраць вёскі Патапавічы Іванаўскага раёна. Асноўныя прытокі — Самароўка і Струга (леваруч).
Даліна пераважна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная (шырыня да 2 км). Пойма двухбаковая, шырыня 50—100 м (правабярэжная) і 10—50 м (левабярэжная). Рэчышча каналізаванае, яго шырыня ў вярхоўі 4—10 м, у нізоўі 16—20 м.
Заўвагі
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198—199.
- ↑ П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 150.
- ↑ П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 160.
- ↑ Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ Асноўныя характарыстыкі рачных басейнаў Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Брестская область. Дрогичинский район: карта. Дрогичин: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 3 000 экз.
- Республика Беларусь. Брестская область. Ивановский район: карта. Иваново: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2007. — 3 000 экз.