Няслаўка
Характарыстыка
Даўжыня 20 км
Басейн 110 км²
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне за 1,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Ніўнае
  Каардынаты 52°34′30,21″ пн. ш. 29°02′22,60″ у. д.
Вусце Пціч
  Месцазнаходжанне за 0,5 км на ўсход ад вёскі Хвойня
  Каардынаты 52°30′24,2″ пн. ш. 28°48′01,52″ у. д.
Размяшчэнне
Водная сістэма Пціч  Прыпяць  Дняпро  Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Акцябрскі раён, Петрыкаўскі раён
physical
Няслаўка
Няслаўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Няслаўка, Неслаўка, Несла — рака ў Акцябрскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Пціч.

Назва

Назва Несла старабалцкага паходжання. Поўны гідранімічны аналаг — назва ракі Несла (левы прыток Прыпяці), адпачатнае Nes-l- і ў назве прыпяцкай ракі Неслуха[1].

Той жа пашыральнік -l- у першай аснове *Is-l- двухасноўнай назвы ракі Іслач (< Is-l-, Ak-). Яго вакалізаваны варыянт -el- у назвах *Скідзела, Зецела, Ясельда (< *Jas-el-, -(U)da).

Корань *Nes- дастаткова папулярны ў старабалцкай гідраніміі Верхняга Падняпроўя.

Корань *Nes-ṷ- (варыянт старой ṷ-асновы ад кораня *Nes-) у назвах *Нясвяча (> Нясвячка[2], ад *Nes-v-int-a, злучае Сяргееўскае возера з ракой Пціч) і *Несва (> Несвіца[3], прыток Брагінкі, у міжрэччы Дняпра і Прыпяці перад самымі іх сутокамі).

Корань *Nes- таксама ў назвах Нес(с)а[4] (у басейне дзесенскай ракі Нярусы), у назвах бярэзінскага прытока Нясета, пціцкага прытока Нясетня (< *Nes-et-)[5].

Гідраграфія

Даўжыня ракі 20[6] км. Плошча вадазбору 110 км². Пачынаецца за 1,8 км на паўночны ўсход ад вёскі Ніўнае Акцябрскага раёна, вусце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Хвойня Петрыкаўскага раёна. Рэчышча каналізаванае.

Заўвагі

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198—199.
  2. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 150.
  3. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 160.
  4. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198.
  6. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 39. — 599 с. 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 14. — 68 с. 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.