Царква Швецыі
Царква Святой Гертруды
S:ta Gertruds kyrka
59°19′27″ пн. ш. 18°04′18″ у. д.
Краіна  Швецыя
Горад Стакгольм
Канфесія Лютэранства
Епархія Дыяцэзія Стакгольма
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар Ханс Вестман (Hans Westman)
Першае згадванне каля 1580
Дата заснавання 1571, 1886 і 1642
Будаўніцтва 16381642 гады
Будынкі
царква, канцылярыя прыходу, дом абшчыны, дом нямецкай гільдыі
Вышыня 95,7 м
Матэрыял цэгла, вапняк, пясчанік, медзь і мармур
Стан Дзеючая царква
Сайт svenskakyrkan.se/default…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нямецкая царква (шведск.: Tyska kyrkan, ням.: Deutsche Kirche) або Царква Святой Гертруды (шведск.: Sankta Gertruds kyrka)  — евангельска-лютэранская царква ў Старым горадзе Стакгольма.

Царква размяшчаецца паміж вуліцамі Цюска Брынк, Свартмангатан і Прэстгатан. У Сярэднявеччы гэты квартал быў населены пераважна немцамі, адсюль і назва — «нямецкая». Асвяцілі царкву ў гонар Святой Гертруды Нівельскай (626—659), ігуменні бенедыктынскага кляштара Нівель ў сучаснай Бельгіі і апякункі падарожнікаў.

У цяперашні час прыход царквы арганізацыйна ўваходзіць у Царкву Швецыі. Набажэнствы на нямецкай мове праводзяцца штонядзелю ў 11:00. Царква адкрыта з 1 мая па 30 верасня: штодня ад 11 да 17 г.

Гісторыя

На месцы цяпер існуючай царквы ў XIV стагоддзі існавала Нямецкая гільдыя Святой Гертруды Нівельскай. Яна аб'ядноўвала нямецкіх гандляроў, якія пражывалі ў Стакгольме, але на сходы гільдыі таксама часта запрашаліся шведскія гандлёвыя партнёры. З часам галоўны будынак гільдыі быў вырашаны перабудаваць у царкву, што і было зроблена ў 80-х гг. XVI ст. Да праекта былі прыцягнутыя архітэктары фламандзец Вілем Бой, галандзец Хуберт дэ Бешэ і Ханс Якаб Крыстлер, страсбургскі майстар.

Нягледзячы на тое, што ў Стакгольме пражывала вялікая колькасць нямецкіх гандляроў і майстроў, яны не мелі асобнага месца для набажэнстваў да 1558 года, калі кароль Густаў I дазволіў ім праводзіць асобныя сходы на нямецкай мове, аднак дакладнае месца, дзе яны адбываліся невядома.

У 1571 кароль Юхан III дазволіў нямецкамоўным гараджанам Стакгольма сфармаваць асобны прыход, для якога запрашаліся б пастары з Германіі. Першапачаткова сходы праходзілі ў Касцёле Рыдархольмена, затым прыходу ў якасці месца набажэнстваў была вызначана капліца, пабудаваная для фінаў. У выніку будынак выкарыстоўваўся па чарзе двума суполкамі.

У 1607 кароль Карл IX перадаў будынак выключна немцам. У 1638—1642 гг. Ганс Якаб Крыстлер пашырыў капліцу да памераў цяпер двухнефнай існуючай царквы. На працягу XVII стагоддзя, бо хор школы ўдзельнічаў у каралеўскіх канцэртах, царква зрабілася важным цэнтрам духоўная музыкі Швецыі. Крыпта, будаўніцтва якой было пачата ў 1716, усё яшчэ выкарыстоўваецца прыходам. Да 1800 нямецкая кангрэгацыя налічвала ўсяго 113 вернікаў. У 1878 пажар разбурыў званіцу, што выклікала патрэбу ў яе рэканструкцыі.

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.