Нямецкая марка
ням.: Deutsche Mark


1 марка Федэдэратыўнай Рэспублікі Германія

Код ISO 4217 DEM
Краіна ФРГ
Абрэвіятура DM, DEM, D-Mark
Цэнтральны банк Бундэсбанк і Bank deutscher Länder[d]

Нямецкая марка (Код валюты: DEM) — афіцыйная валюта Федэратыўнай Рэспублікі Германія з 1948 па 2001 год. Яна была ўведзена 21 чэрвеня 1948 ў Трызоніі, а праз тры дні у Заходнім Берліне ў выніку грашовай рэформы, замяніўшы рэйхсмарку. Пасля аб'яднання Германіі ў 1990 яна таксама замяніла марку ГДР у якасці афіцыйнага плацежнага сродку. 1 снежня 2002 пасля ўступлення ў сілу Еўрапейскага эканамічнага і грашовага саюзу нямецкую марку замяніў еўра. Нямецкая марка падзялалась на 100 пфенігаў. Пры гэтым існавалі манеты ў 1, 2, 5, 10 і 50 пфенігаў, а таксама банкноты 1/2, 1, 2, 5, 10, 20, 50, 100, 500 і 1000 марак. Усяго былі выпушчаны чатыры серыі банкнотаў. Пачынаючы з другой серыі найменшы намінал банкнотаў быў 5 марак.

З 1948 па 1964 год нямецкая марка была таксама афіцыйнай назвай валюты ГДР.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.