Нямецкая айчынная партыя | |
---|---|
ням.: Deutsche Vaterlandspartei | |
Лідар | Альфрэд фон Тырпіц |
Заснавальнік | Вольфганг Капп |
Дата заснавання | 2 верасня 1917 года |
Дата роспуску | 10 снежня 1918 года |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | манархізм, мілітарызм, нацыяналізм |
![]() |
Нямецкая айчынная партыя (ням.: Deutsche Vaterlandspartei)- нацыяналістычная партыя ў Германіі. Была заснавана 2 верасня 1917 года (у гадавіну седанской перамогі[1]) Вольфгангам Каппам і Альфрэдам фон Тырпіцам. Мэтай партыі было выклікаць у германскім народзе нацыянальны рух, сарваць заключэнне міру, працягваць анексіянісцкую знешнюю палітыку. Падтрымлівала палітыку Паўля фон Гіндэнбурга і Людендорфа. Атрымлівала фінансавую падтрымку ад Вярхоўнага камандавання германскай арміі. У ліпені 1918 года на піку папулярнасці, ў партыі складалася 1 250 000 членаў, але да верасня колькасць членаў скарацілася да 800 000. З-за няўдач на фронце папулярнасць партыі імкліва падала; паводле паліцэйскіх рапартаў, пераважная большасць удзельнікаў партыйных дэманстрацый прыходзілі не падтрымліваць партыю, а пратэставаць супраць яе.[2] Неўзабаве пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года, праіснаваўшы ўсяго 14 месяцаў, партыя была распушчаная.
У 1920 годзе былое кіраўніцтва партыі паспрабавала зрабіць путч. А Антон Дрэкслер, радавы член партыі, у 1919 годзе заснаваў Нямецкую рабочую партыю (ням.: Deutsche Arbeiterpartei) — папярэдніцу НСДАП.
Гл. таксама
- Капаўскі путч
Зноскі
- ↑ Пракламацыя заснавання партыі падпісана: "Кёнігсберг у Пр., у зале Ёрка ўсходнепрускага зямельнага банка, у дзень Седана, 1917."
- ↑ Marilyn Shevin Coetzee. The German Army League. — Oxford University Press, 1990. — С. 117. — 176 с. — ISBN 9780195061093.
Спасылкі
- www.firstworldwar.com Архіўная копія ад 7 лістапада 2017 на Wayback Machine
- This Day in History 1917: Fatherland Party formally launched in Germany
- Пракламацыя заснавання партыі Архіўная копія ад 20 снежня 2007 на Wayback Machine і англійскі пераклад