Нямецкае матэматычнае таварыства
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі матэматычная арганізацыя[d]
Кіраўнік Volker Bach[d] і Joachim Escher[d][2]
Заснаванне
Дата заснавання 18 верасня 1890[3]
Абарот
  • 447 тыс. € (2022)[2]
Колькасць членаў 4 813
Член у
mathematik.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нямецкае матэматычнае таварыства (ням.: Deutsche Mathematiker-Vereinigung, скарочана: DMV) — прафесійнае аб’яднанне матэматыкаў Германіі. Заснавана 18 верасня 1890 года намаганнямі Георга Кантара і іншых матэматыкаў. Кантар стаў першым прэзідэнтам Таварыства. Аб’яўленая мэта арганізацыі: падтрымка навуковых даследаванняў, навучання і прымянення матэматычных навук. Таварыства адыграла галоўную ролю ў арганізацыі Першага Міжнароднага кангрэса матэматыкаў у 1897 годзе.

У гонар заснавальніка Таварыства заснавала медаль Кантара (уручаецца з 1990 года), сумесна з Міжнародным кангрэсам матэматыкаў удзельнічае ў прысуджэнні прэміі Гаўса. Таварыства прадстаўляе інтарэсы Германіі ў Еўрапейскім матэматычным таварыстве (EMS) і Міжнародным матэматычным саюзе (IMU), уваходзіць у Міжнародны савет па навуцы.

Таварыства налічвае 4000 членаў.[5] Штогод праводзяцца канферэнцыі з удзелам вядучых матэматыкаў краіны. Друкаваны орган: «Весткі Нямецкага матэматычнага таварыства» (ням.: Mitteilungen der Deutschen Mathematiker-Vereinigung), выходзіць штоквартальна.

Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Цюбінгене, а офіс — у Берліне. Прэзідэнтам таварыства па стане на 2023 год з’яўляецца Іаахім Эшэр.[6]

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.