Няманічы сербск.: Немањићи | |||
---|---|---|---|
Краіна | Сербскае княства, Сербскае каралеўства, Сербскае царства | ||
Тытулы | вялікі жупан, кароль, князь | ||
Заснавальнік | Стэфан Неманя | ||
Апошні кіраўнік | Стэфан Ураш V | ||
Год заснавання | 1166 | ||
Спыненне роду | 1371 | ||
Нацыянальнасць | сербы |
Няма́нічы (серб. Немањићи) — дынастыя ў сярэдневяковай Сербіі (1170—1371). Яе родапачынальнік вялікі жупан Рашкі Стэфан Неманя (1170—1196) заклаў аснову адзінай дзяржавы ў Сербіі. Найбуйнейшыя прадстаўнікі: сын Немані вялікі жупан Стэфан Першавенчаны (1196—1227), які прыняў (1219) каралеўскі тытул; Стэфан Душан (1331—1355), які стварыў вялікае серба-грэчаскае царства на Балканах і абвясціў сябе ў 1346 «царом сербаў і грэкаў». Пры яго сыне цары Стэфане Урашы (1355—1371) дзяржава Няманічаў распалася. На змену ім у Сербскай дэспатыі прыйшлі Лазаравічы.
Пакаленны роспіс
- Завіда
- 1.Ціхамір
- 2.Страцімір
- 3.Міраслаў
- 4.Стэфан I Неманя (1166—1199), у шлюбе з Ганнай
- 4.1.Вукан II, кіраўнік Зэты (1196—1208) і Рашкі (1202—1204)
- 4.2.Стэфан II Першавенчаны, кароль Рашкі (1199—1202) і (1204—1228)
- 4.3.Растка (Св. Сава Сербскі)
Старэйшая галіна
- 4.1.Вукан II, кіраўнік Зэты (1196—1208) і Рашкі (1202—1204)
- 4.1.1.Георгій
- 4.1.2.Дзмітрый
- 4.1.2.1.Ураціслаў
- 4.1.2.1.1.Вратка
- 4.1.2.1.1.а. Міліца + Лазар Хрэбелянавіч(1371—1389)
- 4.1.2.1.1.а.1.Стэфан Лазаравіч (1389—1427)
- 4.1.2.1.1.а.а. Мара + Вук Бранкавіч
(гл. Бранкавічы)
Малодшая галіна
- 4.2.Стэфан II Першавенчаны, кароль Рашкі (1199—1202) і (1204—1228)
- 4.2.1.Стэфан Радаслаў (1228—1233)
- 4.2.2.Стэфан Уладзіслаў I (1234—1243)
- 4.2.2.1.Стэфан
- 4.2.2.2.Дэса
- 4.2.3.Стэфан Ураш I (1243—1276), жанаты з Аленай Анжуйскай
- 4.2.3.1.Стэфан Драгуцін (1276—1282)
- 4.2.3.1.1.Стэфан Уладзіслаў II (1321—1325)
- 4.2.3.2.Стэфан Ураш II Мілуцін (1282—1321), жанаты з Сіманідай, дачкой Андроніка II
- 4.2.3.2.1.Канстанцін
- 4.2.3.2.2.Стэфан Ураш III Дзечанскі (1321—1331)
- 4.2.3.2.2.1.Сімеон Сініша, кіраўнік Эпіра (1359 ?1370)
- 4.2.3.2.2.1.1.Ёван Ураш, кіраўнік Эпіра (1370—1373)
- 4.2.3.2.2.1.2.Стэфан Дука
- 4.2.3.2.2.1.а. Марыя Ангеліна Дука + Тамаш Прыбічавіч
- 4.2.3.2.2.2.Стэфан Ураш IV Душан (1331—1355), жанаты з Аленай, сястрой Івана Аляксандра
- 4.2.3.2.2.2.1.Стэфан Ураш V (1355—1371)
- 4.2.3.2.2.2.а.??? + Мануіл Ангел, імператар Фесалонікаў
- 4.2.3.2.2.2.b.??? + Асень
- 4.2.3.2.2.2.b.1.Канстанцін I Ціх, цар Балгарыі (1257—1277)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Няманічы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.