Нябесны замак ЛапутаM:
яп.: 天空の城ラピュタ
Жанр фэнтэзійны фільм[1], romance anime and manga[d], фэнтэзійная анімэ ці манга[d], прыгодніцкае анімэ ці манга[d], прыгодніцкі фільм[2][1], дзіцячы фільм[d], mecha[d][3], гісторыя сталення[d][4], action anime[d][3], adventure anime[d][3], fantasy anime[d][3], science fiction anime[d][3] і антываенны фільм[d][5]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
Кампазітар
Кінакампанія Studio Ghibli[d]
Працягласць 124 хв.
Бюджэт 3 000 000 $
Зборы 16 065 703 $ і 523 664 $[9]
Краіна
Мова японская мова
Год 2 жніўня 1986[10], 26 чэрвеня 1987[11], 14 ліпеня 1989[12], 19 ліпеня 1991[11], 13 снежня 1991[11], 4 красавіка 1992[10], 1 мая 1992[11], 2 лістапада 1992[11], 30 красавіка 2004[12] і 8 чэрвеня 2006[13]
IMDb ID 0092067
Афіцыйны сайт (англ.)
Афіцыйны сайт (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Нябе́сны за́мак Лапу́та» (яп.: 天空の城ラピュタ Тэнку: но сіро Рапюта) — японскі анімацыйны прыгодніцкі фэнтэзі-фільм 1986 года рэжысёра Хаяо Міядзакі. Прадзюсарам фільма выступіў Іса Такахата, анімацыяй замайлася студыя «Гіблі», а дыстрыбуцыяй — кампанія «Toei». У арыгінальнай японскай версіі ў агучцы прынялі ўдзел Маюмі Танака, Кэйко Ёкодзава, Катоэ Хацуі і Міноры Тэрада.

Падзеі фільма разгортваюцца ў альтэрнатыўнай рэальнасці, якая адпавядае пачатку XX стагоддзя. У руках дзяўчынкі Сіты апынаецца Лятучы камень, за якім палююць паветраныя піраты, войска і ўрадавыя агенты. Спрабуючы ўцячы ад пераследнікаў, Сіта сустракае хлопчыка Пазу, свайго аднагодку, які працуе ў шахцёрскім пасёлку. Разам дзеці высвятляюць, што Камень уяўляе вялізную каштоўнасць, бо здольны паказаць шлях да легендарнага лятучага вострава — Лапуты.

«Нябесны замак Лапута» — першы анімацыйны фільм студыі «Гіблі»[14]. Новаўтвораная студыя ставіла сваёй задачай стварэнне арыгінальных поўнаметражных фільмаў без страты якасці. У творчую каманду студыі ўвайшлі многія даўнія паплечнікі Міядзакі, якія пазней працягвалі супрацоўнічаць са студыяй на працягу наступных трох дзесяцігоддзяў. Ідэю Лапуты Міядзакі запазычыў з кнігі Джонатана Свіфта «Падарожжы Гулівера», дзе фігуруе аднайменны лятучы востраў[15], аднак увесь астатні сюжэт цалкам арыгінальны. Сярод крыніц натхнення для фільма заўважнае месца займалі паездкі Міядзакі ў Уэльс, дзе ён назіраў за наступствамі забастоўкі шахцёраў. Уражанні ад гэтых паездак выразіліся ў вобразе шахцёрскага пасёлка, дзе жыве хлопчык Пазу. Вобраз вострава Лапуты ў стужцы выкарыстоўваецца для даследавання адносін між чалавецтвам, прыродай і тэхналогіямі, а сама стужка сярод іншага ўяўляе сабой адлюстраванне экалагічнай філасофіі Міядзакі. Юныя героі карціны прадстаўляюць унікальны пункт гледжання на апавяданне, што з’яўляецца следствам жадання Міядзакі адлюстраваць «праўдзівасць і дабрыню дзяцей у сваіх працах»[16][17]. Многія аспекты рэтрафутурыстычнага стылю фільма — у прыватнасці, лятальныя апараты, — навеяны ідэямі XIX стагоддзя, што прынесла фільму вядомасць у сучасным жанры стымпанка.

Фільм выйшаў у японскіх кінатэатрах 2 жніўня 1986 года. Яго касавыя зборы апынуліся ніжэй за чаканыя, аднак пазней ён дасягнуў камерцыйнага поспеху дзякуючы перавыпускам. На 2021 год зборы фільма склалі 157 мільёнаў долараў[18]. Англійскі дубляж, створаны «Токума Сётэн» у 1988 годзе, распаўсюджваўся ў Паўночнай Амерыцы кампаніяй «Streamline Pictures», а іншы дубляж быў створаны «Disney» у 1998 годзе і выпушчаны за мяжой кампаніяй «Buena Vista» у 2003 годзе. Музыку да фільма напісаў Дзё Хісаісі, які стаў блізкім паплечнікам Міядзакі; Хісаісі таксама напісаў перапрацаваны саўндтрэк да англійскага дубляжа 2003 года. Крытыкі ў цэлым станоўча ацанілі стужку, хаця англійскі дубляж 2003 года атрымаў змяшаныя водгукі. Фільм быў добра прыняты гледачамі і пазней быў прызнаны адным з найвялікшых анімацыйных прац усіх часоў. Карціна таксама атрымаў некалькі заўважных узнагарод. З часам «Нябесны замак Лапута» набыў «культавы статус»[19] і аказаў уплыў на некалькіх вядомых мастакоў з розных сфер мастацтва.

Сюжэт

На дырыжабль, які перавозіць Сіту — дзяўчынку-сірату, выкрадзеную ўрадавым агентам Мускам, — нападаюць паветраныя піраты Дора і яе банда, якія палююць за кулонам Сіты. Спрабуючы ўратавацца і ад піратаў, і ад Мускі, Сіта падае з борта карабля і ў палёце траціць прытомнасць. Раптам кулон пачынае свяціцца, а падзенне становіцца плаўным. На зямлі яе заўважае і ловіць хлопец Пазу, сірата, які працуе механікам у шахцёрскім мястэчку. Ён забірае дзяўчынку да сябе дадому, і ранкам яна прыходзіць у сябе. Пазу апавядае ёй, што бачыў дзіўнае свячэнне кулона і яшчэ больш дзіўнае яе плаўнае падзенне. Ён таксама паказвае Сіце фотаздымак, зроблены яго бацькам. На ім выяўлена Лапута — міфічны замак на лятучым востраве, які Пазу хоча аднойчы адшукаць.

Зранку ў шахцёрскі пасёлак прыбывае банда Доры і салдаты Мускі. Яны хутка выходзяць на след Сіты і пачынаюць пераслед. Падчас пагоні Пазу і Сіта падаюць у шахту, але іх зноў ратуе сіла кулона. У тунэлях яны сустракаюць дзядзечку Пома, які паказвае ім паклады мінерала этэрыума, які ў цемры свеціцца. Апынаецца, што гэта той жа матэрыял, што і крышталь у кулоне Сіты. Дзяўчынка адкрывае Пазу, што міф пра Лапуту праўдзівы і што ў яе ёсць таемнае імя, якое злучае яе з лятучым востравам.

Урэшце, ваенныя бяруць Пазу і Сіту ў палон і замыкаюць іх у крэпасці. Муска паказвае Сіце мёртвага робата, які ўпаў з неба. На ім ёсць той жа знак, што і на крышталі ў кулоне Сіты. Муска тлумачыць, што яна — спадчынніца трона Лапуты. У абмен на тое, што Сіта прывядзе Муску і яго войска на лятучы востраў, ён адпускае Пазу. Хлопец вяртаецца дадому, але трапляе ў палон да банды Доры, якая рыхтуе налёт на крэпасць, каб здабыць крышталь. Хочучы выратаваць Сіту, Пазу далучаецца да іх. Тым часам дзяўчынка ў крэпасці вымаўляе старажытны заклён, якому яе навучыла маці, і гэта актывуе магію крышталя, ажыўляючы робата. Робат абараняе Сіту ад войска і разбурае крэпасць сваёй зброяй, але яго знішчае ваенны дырыжабль «Галіяф». Ва ўсім гэтым хаосе Пазу і Дора прылятаюць і ратуюць Сіту. Аднак крышталь застаецца ў крэпасці, а яго магія ўсё яшчэ ў дзеянні, і гэта дазваляе Муску выкарыстоўваць яго для падарожжа на Лапуту.

Уцякаючы з крэпасці, Сіта і Пазу паспяваюць запомніць накірунак, які паказваў крышталь. Яны ўгаворваюць Дору адвезці іх на Лапуту ў абмен на часовае далучэнне да яе каманды. Пасярод ночы Сіта і Пазу вядуць назіранне з варонінага гнязда, калі на дырыжабль Доры нападае «Галіяф». Дора адлучае вароніна гняздо, якое таксама выконвае функцыю планёра, прымацаванага тросам да карабля. Пазу заўважае вялізнае воблака, у якім, як ён лічыць, ягоны бацька бачыў Лапуту. Дора спрабуе накіраваць карабель у воблака, але яго спыняе моцны вецер. «Галіяф» разбурае дырыжабль Доры, а лін, які злучае планёр з дырыжаблем, абрываецца. Сіта і Пазу ляцяць на планёры праз жудасную навальніцу.

Сіта і Пазу ачынаюцца на Лапуце. Лятучы востраў бязлюдны, тут жывуць толькі некалькіх прадстаўнікоў фаўны і адзін мірны робат. Сам замак ляжыць у руінах, а на вяршыні вострава расце гіганцкае дрэва. Неўзабаве сумную ідылію перарывае прыбыццё войскаў Мускі. Ваенныя, захапіўшы ў палон банду Доры, пачынаюць рабаваць замак. Аднак Муска мае свой план: ён і яго саўдзельнікі здраджваюць войску. Яны перарываюць сувязь ваенных з Зямлёй, захопліваюць Сіту і адпраўляюцца ў ядро замка. Пазу вызваляе банду Доры ад кайданоў і пераследуе Муску. Высвятляецца, што ядро замка — гэта цэнтр старажытных ведаў і зброі Лапуты. Муска актывуе яго пры дапамозе крышталя Сіты. Ён прызнаецца, што таксама паходзіць з каралеўскага роду Лапуты і мае сваё таемнае імя. Муска дэманструе сілу Лапуты, выклікаючы магутны выбух над акіянам і знішчаючы «Галіяф». Ён заяўляе аб сваім намеры моцай Лапуты знішчыць чалавецтва. У жаху Сіта выхоплівае крышталь і кідаецца на ўцёкі, але ў троннай залі Лапуты апынаецца загнанай у кут Маскам.

З’яўляецца Пазу і дамаўляецца аб кароткім перамір’і. Сіта вучыць Пазу яшчэ аднаму старажытнаму заклёну — заклёну разбурэння. Калі яны разам прамаўляюць гэтыя словы, Лапута пачынае разбурацца. Святло ад заклёну асляпляе Муску, і ён зрываецца ўніз, а Сіта і Пазу ратуюцца, схапіўшыся за карані гіганцкага дрэва. У той час як ніжняя частка Лапуты абвальваецца, астатні замак разам з планёрам Доры застаецца на месцы, а востраў пачынае паднімацца ў космас. Сіце, Пазу і бандзе Доры ўдаецца выратавацца. Дзеці адпраўляюцца сваім шляхам, а піраты радуюцца, што дасягнулі свайго: ім удалося сцягнуць з лятучага вострава крыху скарбаў.

Акцёры агучкі

  • Пазу (パズー) — Маюмі Танака
  • Сіта (シータ) — Кэйко Ёкодзава
  • Дора (ドーラ) — Катоэ Хацуі
  • Муска (ムスカ) — Міноры Тэрада
  • Генерал (将軍) — Іціро Нагаі

Гісторыя стварэння

Лятучы востраў Лапута з кнігі «Падарожжы Гулівера».

Назва фільма з’яўляецца алюзіяй да сатырычнага твора «Падарожжы Гулівера» англійскага пісьменніка Джонатана Свіфта. У трэцяй частцы кнігі Лемюэль Гулівер дасягае лятучага вострава Лапута, які трымаецца ў небе пры дапамозе вялікага магніта і жыхары якога прысвяцілі сябе філасофіі. Гэтая кніга заахвоціла Міядзакі да стварэння фільма[19], а адсылка да яе зместу ёсць у фільме — Пазу кажа Сіце, што ў кнізе Свіфта ўсё выдумка, заснаваная на легендах, а яго бацька бачыў сапраўдную Лапуту. Назва вострава ў Свіфта паходзіць ад ісп.: la puta — «шлюха», пра што Міядзакі, паводле яго слоў, не меў паняцця, калі даваў назву анімэ[20]. Апроч кнігі «Падарожжы Гулівера», Міядзакі натхняла манга, якую ён чытаў у дзяцінстве — «Sabaku no Mao»[21].

Пры стварэнні фільма Міядзакі знаходзіўся пад моцным уражаннем ад паездкі ў Уэльс у 1985 годзе, якую ён здзейсніў неўзабаве пасля перыяду забастовак брытанскіх шахцёраў. У 1999 годзе ў інтэрв’ю рэжысёр выказваў сваё захапленне супольнасцю шахцёраў, якія змагаліся з мэтай абароны сваіх працоўных месцаў; менавіта таму ён хацеў, каб яго герой, юны Пазу, быў звязаны з шахцёрскай супольнасцю[22]. Адно з бачаных Міядзакі мястэчак стала мадэллю для горада, у якім жыве Пазу[20]. Падчас гэтай паездкі рэжысёр таксама быў уражаны руінамі прамысловых прадпрыемстваў, пакінутых шахцёрамі; руіны нагадалі яму пра катастрофу дырыжабля «Гіндэнбург»[23].

Ствараючы архітэктуру лятучага вострава, які складаецца з трох колаў сцен, цытадэлі, увянчанай гіганцкім дрэвам, і шклянога купала ў садзе, Міядзакі знаходзіўся пад уплывам карціны «Вавілонская вежа» мастака Пітэра Брэйгеля Старэйшага і знятага ў 1927 годзе фільма «Метраполіс» Фрыца Ланга.

Фільм ствараўся з 15 ліпеня 1985 года па 23 ліпеня 1986 года; яго канчатковая даўжыня складала 124 хвіліны, пры гэтым усяго налічвалася 69 262 малюнкі, зробленыя з выкарыстаннем 381 рознага колеру[24].

Музычнае аздабленне

Музыка да фільма была напісана вядомым кампазітарам Дзё Хісаісі. Саўндтрэк быў выпушчаны ў Японіі фірмай «Tokuma Japan Communications» 25 верасня 1986 года[25]. Для амерыканскай дубляванай версіі ад «Дысней», якая выйшла ў 1999 годзе, Дзё Хісаісі перазапісаў частку саўндтрэку, пашырыўшы яго да 90 хвілін і дадаўшы трэкі з сімфанічным аркестрам[26][20].

Спіс трэкаў альбома «Laputa: Castle in the Sky»[25]
НазваАнглійская назва Працягласць
1. «Sora kara Futtekita Shoujo (яп.: 空から降ってきた少女)» англ.: The Girl Who Fell from the Sky 2:25
2. «Suraggu Keikoku no Asa (яп.: スラッグ溪谷の朝)» англ.: Morning in the Slag Ravine 3:00
3. «Yukai na Kenka (~Tsuiseki) (яп.: 愉快なケンカ(~追跡))» англ.: A Fun Brawl (~Pursuit) 4:27
4. «Gondoa no Omoide (яп.: ゴンドアの思い出)» англ.: Memories of Gondoa 2:46
5. «Shitui no Pazu (яп.: 失意のパズー)» англ.: Discouraged Pazu 1:44
6. «Robotto Hei (Fukkatsu ~ Kyuushutsu) (яп.: ロボット兵(復活~救出))» англ.: Robot Soldier (Resurrection ~ Rescue) 2:31
7. «Gasshou, Kimi wo Nosete (яп.: 合唱 君をのせて)» англ.: Carrying You, Chorus Version 2:05
8. «Shiita no Ketsui (яп.: シータの決意)» англ.: Sheeta's Decision 2:03
9. «Taigaamosu-gou nite (яп.: タイガーモス号にて)» англ.: On the Tiger Moth 2:31
10. «Hemetsu he no Yochou (яп.: 破滅への予兆)» англ.: An Omen to Ruin 2:17
11. «Gekkou no Unkai (яп.: 月光の雲海)» англ.: The Moonlit Sea of Cloud 2:33
12. «Tenkuu no Shiro Rapyuta (яп.: 天空の城ラピュタ)» англ.: Laputa: Castle in the Sky 4:34
13. «Rapyuta no Houkai (яп.: ラピュタの崩壊)» англ.: The Collapse of Laputa 1:57
14. «Kimi wo Nosete (яп.: 君をのせて)» англ.: Carrying You 4:07

Таксама было выпушчана яшчэ некалькі саўндтрэкаў і альбомаў, звязаных з фільмам[26]:

  • Tenkuu no Shiro Rapyuta Imeeji Arubamu <Sora Kara Futtekita Shoujo> (Laputa: The Castle in the Sky Image Album <The Girl Who Fell from the Sky>), выпушчаны 25 мая 1986 года;
  • Moshimo Sora wo Tobetara (If I Can Fly), выпушчаны 25 мая 1986 года;
  • Tenkuu no Shiro Rapyuta Saundotorakku <Hikouseki no Nazo> (Laputa: The Castle in the Sky Soundtrack <The Mystery of the Levitation Stone>), выпушчаны 25 верасня 1986 года;
  • Tenkuu no Shiro Rapyuta Sinhuonii Hen <Taiju> (Laputa: The Castle in the Sky Symphony Version <The Huge Tree>), выпушчаны 25 студзеня 1987 года;
  • Kimi wo Nosete / Kimi wo Nosete (Gasshou) (Carrying You / Carrying You (Chorus Version)), выпушчаны 25 сакавіка 1988 года;
  • Tenkuu no Shiro Rapyuta Dorama Hen <Hikari yo Yomigae re!> (Laputa: The Castle in the Sky Drama Version), выпушчаны 25 лютага 1989 года;
  • Castle in the Sky ~Laputa: The Castle In The Sky USA Version Soundtrack~, выпушчаны 2 кастрычніка 2002 года;
  • Le Chateau dans le ciel, выпушчаны 14 студзеня 2003 года.

Прэм’ера і пракат

Фільм «Нябесны замак Лапута» быў паказаны ў кінатэатрах Японіі 2 жніўня 1986 года[24]. Фільм быў выпушчаны на DVD у Японіі 4 кастрычніка 2002 года кампаніяй «Walt Disney Studios Home Entertainment» стандартнай і калекцыйнай версіямі, на японскай і англійскай мовах з субтытрамі[27][28]. У фармаце Blu-ray Disc фільм быў выпушчаны 22 снежня 2010 года[29], а на HD DVD — 16 ліпеня 2014 года[30].

Прэм’ера ў Вялікабрытаніі адбылася 12 жніўня 1987 года на тэлеканале «MTV Europe» ва ўласным дубляжы[31].

Узнагароды

Кінафестываль / Кінапрэмія Дата Прэмія / Катэгорыя Намінант(ы) Вынік Спасылкі
Майніці 1986 Прыз імя Набура Афудзі Хаяо Міядзакі, яго каманда і кампанія «Токума Сётэн» Перамога [32]
Анімэ Гран-пры Чэрвень 1987 Анімэ года «Нябесны замак Лапута» Перамога [33]
Жаночы персанаж года Сіта Намінацыя
Мужчынскі персанаж года Пазу Намінацыя
Сэю года (жанчыны) Маюмі Танака (Пазу) Перамога
Песня года «Kimi wo Nosete» (Дзё Хісаісі) Намінацыя
Кінэма Дзюмпо 1987 Найлепшы фільм года «Нябесны замак Лапута» 8-е месца
Выбар чытачоў «Нябесны замак Лапута» 2-е месца [34]

Крыніцы

  1. 1 2 http://www.filmaffinity.com/en/film360886.html Праверана 13 мая 2016.
  2. http://www.imdb.com/title/tt0092067/ Праверана 13 мая 2016.
  3. 1 2 3 4 5 Tenkuu no Shiro Laputa - Anime - AniDB
  4. Anime and Manga // Coming of Age Story | All The Tropes Wiki | Fandom
  5. anti-war - Tag - Anime - AniDB
  6. Full Cast & Crew — 1990. Праверана 12 верасня 2021.
  7. http://stopklatka.pl/film/laputa-podniebny-zamek Праверана 13 мая 2016.
  8. 1 2 http://www.bcdb.com/bcdb/cartoon.cgi?film=20680 Праверана 13 мая 2016.
  9. Box Office Mojo — 1999. Праверана 23 мая 2022.
  10. 1 2 Release Info — 1990. Праверана 12 верасня 2021.
  11. 1 2 3 4 5 Internet Movie Database — 1990.
  12. 1 2 Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 красавіка 2023.
  13. film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781
  14. Camp 2007, p. 70.
  15. Richard Harrington. Laputa: Castle in the Sky (NR) (англ.). Сайт газеты «The Washington Post» (2 верасня 1989). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2012. Праверана 27 лютага 2024.
  16. Miyazaki 2009, p. 50.
  17. Napier 2018, p. 93.
  18. Hayao Miyazaki announces his return to Studio Ghibli (англ.). Сайт часопіса «Wonderland» (25 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 27 лютага 2024.
  19. 1 2 McCarthy 1999, p. 97.
  20. 1 2 3 Camp 2007, p. 73.
  21. La production du Château dans le ciel (фр.). Buta-connection.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2014. Праверана 12 жніўня 2014.
  22. McCarthy 1999, p. 95—97.
  23. McCarthy 1999, p. 95—96.
  24. 1 2 Tenkuu no Shiro Rapyuta (Laputa: The Castle in the Sky): Credits, Figures & Other Information (англ.). Сайт «Nausicaa.net». Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2016. Праверана 27 лютага 2024.
  25. 1 2 Laputa: Castle in the Sky (Original Soundtrack) (англ.). Сайт «Nausicaa.net». Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2015. Праверана 27 лютага 2024.
  26. 1 2 Tenkuu no Shiro Rapyuta (англ.). Сайт «Nausicaa.net». Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2014. Праверана 27 лютага 2024.
  27. Laputa: Castle in the Sky (Japan DVD - Standard Edition) (англ.). Nausicaa.net. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2015. Праверана 28 жніўня 2015.
  28. Laputa: Castle in the Sky (Japan DVD - Collector's Edition) (англ.). Nausicaa.net. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2015. Праверана 28 жніўня 2015.
  29. Laputa: Castle in the Sky (Japan BD) (англ.). Nausicaa.net. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2015. Праверана 28 жніўня 2015.
  30. Laputa: Castle in the Sky (Japan DVD Remastered) (англ.). Nausicaa.net. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 28 жніўня 2015.
  31. Телепрограмма на 12-08-1987. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2023. Праверана 11 жніўня 2022.
  32. 毎日映画コンクール (яп.). Сайт «Mainichi Shimbun». Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2018. Праверана 27 лютага 2024.
  33. 9th Anime Grand Prix (яп.)(недаступная спасылка). Сайт «Animage» (Чэрвень 1987). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2010. Праверана 19 кастрычніка 2010.
  34. Cavallaro 2006, p. 183.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.