Нэнсі Пэлосі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Nancy Pelosi | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Дональд Трамп Джо Байдэн |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Зала Бёртан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 сакавіка 1940[1][2][…] (84 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Nancy Patricia D'Alesandro | ||||||
Бацька | Thomas D'Alesandro, Jr.[d] | ||||||
Маці | Annunciata M. "Nancy" D'Alesandro[d][5] | ||||||
Муж | Paul Pelosi[d] | ||||||
Дзеці | Alexandra Pelosi[d], Paul Pelosi, Jr.[d], Christine Pelosi[d] і Nancy Corinne Prowda[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва[6] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | палітыка | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | pelosi.house.gov (англ.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нэнсі Патрыцыя Пэлосі (англ.: Nancy Patricia Pelosi; 26 сакавіка 1940, Балтымар, Мэрыленд, ЗША) — амерыканская палітычная дзяячка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША (з 1993 года) ад 8-й выбарчай акругі (Сан-Францыска) у Каліфорніі, лідар фракцыі дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў (з 2003 года). З 2019 года займае пасаду спікера Палаты прадстаўнікоў ЗША, таксама займала яе з 2007 да 2011 года.
Біяграфія
Нарадзілася 26 сакавіка 1940 года ў сям’і дэмакрата Томаса д’Алесандра, які быў кангрэсменам ЗША ад штата Мэрыленд і мэрам Балтымара. Брат Нэнсі таксама быў мэрам Балтымора ў 1967—1971 гадах. Вучылася ў Вашынгтонскім універсітэце Трыніці (выпуск 1962 года).
2 чэрвеня 1987 года выйграла выбары ў Кангрэс ЗША ад 8-й выбарчай акругі ў Сан-Францыска — ў акрузе, якая галасуе за дэмакратаў з 1949 года. Пэлосі пераабіралася ў Кангрэс з не менш чым 75 % галасоў.
У 2001 годзе Пэлосі абраная партыйным арганізатарам дэмакратычнай меншасці Кангрэса ЗША — гэта другі выбарны пост пасля пасады лідара меншасці. У 2003 годзе сама заняла пасаду лідара меншасці.
Працавала ў пастаянным спецыяльным камітэце Палаты прадстаўнікоў па справах разведвальных службаў і ў Камітэце асігнаванняў. Пасля тэрарыстычных актаў 11 верасня 2001 года кіравала ў Кангрэсе разглядам працы спецслужбаў і распрацоўвала законапраект аб стварэнні незалежнай камісіі па вывучэнні дзейнасці федэральнага ўрада — «Камісіі 9/11».
Нэнсі Пэлосі была адным з самых жорсткіх крытыкаў адміністрацыі Джорджа Буша малодшага, а затым — губернатара штата Каліфорнія Арнольда Шварцэнэгера.
4 студзеня 2007 года Пэлосі абрана старшынёй (спікерам) Палаты прадстаўнікоў ЗША — яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе за ўсю гісторыю краіны. Пэлосі стала самай высокапастаўленай жанчынай у амерыканскай гісторыі на момант уступлення на пасаду, знаходзячыся на трэцяй ступені ўпраўленчай іерархіі пасля прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта ЗША. Дэмакраты тады зноў аднавілі большасць у ніжняй палаце амерыканскага парламента пасля дванаццацігадовага знаходжання ў апазіцыі.
На прамежкавых выбарах у Палату прадстаўнікоў дэмакраты страцілі большасць, таму пасаду спікера перайшла да рэспубліканцаў. З 3 студзеня 2011 года яна была лідарам фракцыі меншасці ў Палаце.
На прамежкавых выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2018 годзе дэмакраты вярнулі большасць у гэтым органе ўлады, таму Пэласі зноў заняла пасаду спікера Палаты прадстаўнікоў. Сярод іншай яе дзейнасці на гэтай пасадзе, яна дэ-факта ўзначальвала абодва працэсы імпічменту Дональду Трампу ў Палаце прадстаўнікоў у 2019 і 2021 гадах.
Зноскі
- ↑ Nancy Pelosi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nancy D"Alesandro Pelosi // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Profile: Nancy Pelosi
- ↑ http://www.usatoday.com/story/onpolitics/2013/01/23/pelosi-superbowl-49ers-ravens/1859309/
- ↑ geni.com — 2006.
- ↑ https://www.npr.org/2022/06/29/1108548298/pelosi-vatican-communion-abortion-rights
- ↑ Biographical Directory of the United States Congress — GPO, 1903.