Ньютан | |
---|---|
Названа ад | Ісаак Ньютан |
Абазначэнне адзінкі | N[1][2][…], Н, Н, N і N |
Формула, якая апісвае закон або тэарэму | |
Пазначэнне ў формуле | , , і |
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ | 1 ньютан |
Фізічная велічыня | сіла[3][4] |
Derived from base unit | кілаграм, метр і секунда |
Нью́тан (абазначаюць як Н, N) — адзінка вымярэння сілы, вытворная адзінка сістэмы адзінак вымярэння СІ, названая ў гонар Ісака Ньютана за яго ўнёсак у класічную механіку.
Азначэнне
Ньютан — адзінка сілы ў сістэме СІ, роўная сіле, неабходнай для таго, каб надаць фізічнаму целу масай 1 кілаграм паскарэнне 1 м/с²:
Кратныя і дзельныя адзінкі
Найменні кратных і дзельных адзінак утвараюць, дадаючы стандартныя прыстаўкі СІ да слова «ньютан»:
Кратныя | Дробныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парадак | назва | абазначэнне | парадак | назва | абазначэнне | ||
101 Н | дэканьютан | даН | daN | 10−1 Н | дэцыньютан | дН | dN |
10² Н | гектаньютан | гН | hN | 10−2 Н | сантыньютан | сН | cN |
10³ Н | кіланьютан | кН | kN | 10−3 Н | міліньютан | мН | mN |
106 Н | меганьютан | МН | MN | 10−6 Н | мікраньютан | мкН | µN |
109 Н | гіганьютан | ГН | GN | 10−9 Н | нананьютан | нН | nN |
1012 Н | тэраньютан | ТН | TN | 10−12 Н | піканьютан | пН | pN |
1015 Н | петаньютан | ПН | PN | 10−15 Н | фемтаньютан | фН | fN |
1018 Н | экзаньютан | ЭН | EN | 10−18 Н | атаньютан | аН | aN |
1021 Н | зетаньютан | ЗН | ZN | 10−21 Н | зептаньютан | зН | zN |
1024 Н | ётаньютан | ІН | YN | 10−24 Н | ёктаньютан | іН | yN |
Прыклады
- 1 Н ёсць сіла зямнога прыцягнення, што ўздзейнічае на аб’ект масай каля 102 г ((1/9,8) кг) (напрыклад, маленькі яблык).
- На паверхні Зямлі, цела масай 1 кг уздзейнічае на апору з сілай 9,81 Н. Прыбліжэнне, што 1 кг адпавядае прыкладна 10 Н часам выкарыстоўваюць у паўсядзённым жыцці і інжынерных разліках, што не патрабуюць высокай дакладнасці.
- Зямное прыцягненне для чалавека масай 70 кг прыкладна роўнае 687 Н.
Зноскі
- ↑ Logopedia
- ↑ 6.5.3 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 18. — 41 p.
- ↑ 7.6.4 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 19. — 41 p.
- ↑ SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
Літаратура
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 232—233. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.