Нут | |
---|---|
багіня неба | |
Міфалогія | старажытнаегіпецкая |
Пол | жанчына |
Бацька | Шу |
Маці | Тэфнут |
Муж | Геб |
Дзеці | Асірыс, Ісіда, Сет, Нефтыда |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нут — старажытнаегіпецкая багіня неба і зорак.
Міфалогія
Нут у іерогліфах | ||
|
Нут лічыцца адной з найбольш старажытных багінь, якіх шанавалі жыхары даліны Ніла. Згодна пазнейшай міфалогіі, Нут і Геб былі дзецьмі багоў Шу і Тэфнут.
Пасля сталення сястра і брат сталі мужам і жонкай. Гарачае каханне прывяло да таго, што Нут пакінула сваё месца і спусцілася на зямлю, так што сусвет апанавала цемра. Шу быў вымушаны спыніць каханне сваіх дзяцей і падзяліць іх. Аднак у выніку гэтага кахання нарадзіліся багі Асірыс, Ісіда, Сет. Лічылася, што ўжо пасля падзелу Нут мела сувязь з Тотам. Сярод яе дзяцей называлі бога Ра.
Аблічча
Нут часцяком малявалі як дзяўчыну з пасудзінай на галаве. Знак пасудзіны таксама прысутнічае ў іерагліфічным напісанні яе імя. Лічыцца, што пасудзіна ўвасабляла жаночую вантробу, была сімвалам мацярынства.
У ніжнім Егіпце галоўным сімвалам Нут з'яўляўся Млечны Шлях. На выяве ў магільні Рамсеса VI Нут выглядае як нябесная арка.
Вядомы выявы Нут у вобразе мацёры з парасятамі або нябеснай каровы са знакамі сонца і месяца.
- Антрапаморфная выява Нут ва ўнутранай частцы саркафага
- Нут у вобразе аркі
- Нут у вобразе каровы
Шанаванне
Галоўным культавым цэнтрам Нут быў горад Геліёпаль. У Мемфісе быў пабудаваны храм Нут, дзе яе шанавалі як лякарку. Выявы багіні часцяком малявалі ў магільнях або ва ўнутранай частцы саркафагаў. Магчыма, гэта звязана з тым, што Нут як Млечны Шлях павінна была прывесці душу ў краіну памерлых.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нут (міфалогія)
- The Ancient Egyptian Goddess Nut
- The Mythology of Nut, Mother of Gods