Нурага Лоса на Сардзініі

Нура́га (Nuraghe) — тып вежы, адметны цыклапічнай муроўкай. Пашыраны на в-ве Сардзінія ў перыяд існавання нурагічнай цывілізацыі з сярэдзіны II тыс. да н.э. да захопу яго Рымам.

Уяўляюць сабой умацаваныя жытлы і культавыя месцы. Расшыраюцца знізу, звычайна маюць 2 паверхі. Кожны яе ярус — акруглы пакой, часам з бакавымі памяшканнямі, столь утвараецца ступеньчатым скляпеннем. Многія вежы былі абкружаны дамамі. Выкарыстоўваліся як абарончыя збудаванні, з імі таксама звязаны некропалі Сардзініі.

Літаратура

  • Язэпенка І. Нурага // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.