Нумі Рапас | |
---|---|
шведск.: Noomi Rapace | |
Дата нараджэння | 28 снежня 1979[1][2][…] (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Rogelio Durán[d] |
Муж | Ola Rapace[d][3] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёрка, кінаактрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0636426 |
noomi-rapace.info | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нумі Рапас (швед. Noomi Rapace, народжаная Хільда Нумі Норэн (Hilda Noomi Norén); нар. 28 снежня 1979, Худыксваль, Еўлебарг, Швецыя) — шведская актрыса.
Нумі дэбютавала ў кіно ва ўзросце сямі гадоў, прыняўшы ўдзел у масавых сцэнах ў шведска-ісландскім фільме «Цень крумкача». Сусветная вядомасць прыйшла да актрысы пасля ролі Лісбет Саландэр у шведскім трылеры «Дзяўчына з татуіроўкай дракона» і двух яго працягах — «Дзяўчына, якая гуляла з агнём» і «Дзяўчына, якая падрывала паветраныя замкі». За ролю Лісбет яна атрымала прэстыжную шведскую ўзнагароду «Залаты жук».
У 2011 годзе Нумі дэбютавала ў Галівудзе, сыграўшы адну з галоўных роляў у дэтэктыве «Шэрлак Холмс: Гульня ценяў» разам з Робертам Даўні-малодшым і Джудам Лоў. У наступным годзе выйшаў фантастычны фільм Рыдлі Скота «Праметэй», дзе Рапас сыграла галоўную ролю — археолага Элізабет Шоў.
Зноскі
- ↑ Noomi Rapace // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Noomi Rapace // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Ola-Rapace
- ↑ https://www.skara.se/se--gora/turism/att-gora/temavandringar/7.-tusen-ar-har-gjort-oss-kloka.html